(no subject)

Mar 12, 2011 00:04

Ну проста жесточайшая дичь. Масавы з'езд з катушак:  http://nn.by/?c=ar&i=51528
Пры чым тут падзеі 19-ага да харугвы-падарунка!!! Нібыта мянты толькі нічога і не рабілі а толькі жралі жыўцом брутальна нявечылі мірных грамадзянаў? Увогуле як пачытаеш каменты (як і сам загаловак у духе "Камсамольскай праўды") то ствараецца такое уражанне што нашыя "шьвядомыя былёрусы" рэальна хворыя на нейкую фобію. Калі МУС - то гэта не інакш як "кіпцюры ГПУ"( хоць збольшага гэтае ведамства займаецца чым і павінна), калі РПЦ - то гэта канешне маскоўская гэбня да апошняга прыхаджаніна. Пара даўно зразумець што царкве ( як і касцёлу), калі ёсць умовы для іх функцыянавання супраць улады ісці ніякага сэнсу няма. Яны будуць падтрымліваць любую уладу, якая будзе даваць ім нармалёва існаваць і развівацца. У 1991-94 гг. БЭ РПЦ зусім не быў супраць "беларусізацыі", пераклад Новага запавету на беларускую мову у 1991 выходзіў за бласлаўленнем таго ж Філарэта. Ну што ж тут зробіш.."шьвядомыя"...ёсць такая катэгорыя людзей.  

цырк, крыху каляпалітыкі, клоуны

Previous post Next post
Up