никогда не читайте советских газет

Dec 11, 2010 15:56

Некалькі год ужо не гляджу тэленавіны беларускіх каналаў і не чытаю дзяржаўныя СМІ. Бо амаль што б не пачуў і ці не прачытаў, выклікае вострыя прыступы мацернай лаянкі, рэзкі спад настроя, залішнія нервы. Але, на жаль гэтая "інфармацыйная блакада" не гарантуе 100%-ай бяспекі. Бо бывае, краем вуха пачуеш голас дыктара БТ ці АНТ з суседняга пакоя, ці убачыш ў інтэрнэце спасылку на выказванне якога-небудзь дзяржаўнага дзеяча пра дасягенні ў чарговай пяцігодцы, падпісанне чарговай кабальнай дамовы, развіццё прыватнага бізнэсу, прагрэс у навуцы і адукацыі(асабліва вышэйшай), рэстаўрацыю помнікаў гісторыі і култьуры. І настрой зараз жа можа спсавацца. Ды й па жыцці нявольна можаш сутыкнуцца з падобнымі трабламі. Таму перад самымі выбарамі, калі актыўнасць дзяржаўных СМІ дасягае максімуму, лічу неабходным яшчэ раз нагадаць ісціны, упрешыню агучаныя булгакаўскім прафесарам Прэабражэнскім:"ніколі не чытайце савецкіх газет"!!

image Click to view

Будзьце пільнымі да ўласнага здароўя.

краіна дурняў, актуальнае, советские

Previous post Next post
Up