Гэта - мы!

Aug 11, 2020 13:37

image Click to view



ГЭТА МЫ
Андрэй Мельникаў

Калі нехта кажа: «Бывай!» -
гэта шчэ не значыць - канец.
І хаця ў канвульсіях край,
рана канстатаваць смерць.

І хаця не відаць - куды,
і надзея - ні на каго,
Ты паслухай: звіняць званы.
Гэта з намі гаворыць Бог.

Гэта - скрозь цемру прамень.
Гэта - вецер, што рве смугу.
Гэта - новы сонечны дзень.
Гэта - праз забароны рух.
Гэта - годна падняты сьцяг.
Гэта - шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта - крыж на тваіх плячах.
Гэта - людзі разам з табой.
Гэта - тысячы моцных ног,
што пячатаюць цьвёрды рытм.
Гэта - не яны, бачыць Бог:
гэта - мы! Гэта - мы!

Ты пачуеш: зьвіняць званы.
Калі здольна пачуць душа
Голас продкаў з далечыні,
голас, што не заглушыць час,

Голас памяці гэтай зямлі,
гэтых рэчак, гэтых лясоў,
Тых народаў, што тут жылі…
Ты паслухай: мацнее звон.

Гэта - скрозь цемру прамень.
Гэта - вецер, што рве смугу.
Гэта - новы сонечны дзень.
Гэта - праз забароны рух.
Гэта - годна падняты сьцяг.
Гэта - шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта - крыж на тваіх плячах.
Гэта - людзі разам з табой.
Гэта - тысячы моцных ног,
што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта - не яны, бачыць Бог,
гэта - мы! Гэта - мы!

Калі нехта кажа: «Бывай!» -
гэта шчэ не значыць - канец.
І хаця ў канвульсіях край,
рана канстатаваць сьмерць.

І хаця не відаць - куды,
і надзея - ні на каго,
Ты паслухай: звіняць званы.
Гэта з намі гаворыць Бог.

білорусь, націоналізм

Previous post
Up