Jul 07, 2017 22:37
Ворагам Беларушчыны
Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклікаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?
Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова,
З якім радзіўся, падрастаў.
Цяпер i вы загаварылі,
З апекай выйшлі, як зь зямлі;
А што ж дагэтуль вы рабiлi?
А дзе ж дагэтуль вы былi?
Ваш брат i цёмны, i галодны;
Хацiнка свой зжывае век;
I век не знаў ён дум свабодных,
I крыўдзіў свой брат - чалавек.
Вам страшна нашай сьлёзнай песьнi
I жальбы страшна вам глухой?
Вам жудка сонца напрадвесьні?
Мiлей вам холад з цемнатой?
А што ж вам беларус такога
Пасьмеў зрабiць, пасьмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!
Эх, кіньце крыўдамі карміцца, -
Кожны народ сам сабе пан;
I беларус можа зьмясьціцца
Ў сямʼі налічанай славян!
Напасьцю, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазаліць!
Не пагасіць вам праўды яснай:
Жыў беларус i будзе жыць!
Не столькi «хамскiя» натуры
На карках вынеслi сваiх!
I свiст даносчыкаў пануры,
Паверце, не запудзіць iх!
К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
I будзе ўнукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!
#iamtestingnewposteditor,
білорусь,
націоналізм