Mar 25, 2011 21:32
З-за гэтага гробанага макбука зляцелі вінда і лінукс. Забыўся на яго аднойчы на працы, а ўвечары трэба было нешта паправіць у ілюстратары. Што рабіць, перагружаюся на хатнім ноўце пад вінды, пампую. Серыйніка няма. Палез шукаць. Дашукаўся да таго, што прывалок на машыну вірус. Вінда лягла, трэба перастаўляць. Пераставіў. Адпаведна, зляцеў грубаўскі запіс з MBR, трэба ставіць лайв убунту на флэшку і аднаўляць. Столькі праблем, і ў кожнай павінны асабіста Сьціў Джобс!
І галоўнае ж, нават думкі не было, што трэба архіў антывірусам праверыць. Да добрага хутка прызвычайваесься.
ні аб чым