Для збору сродкаў на дапамогу затрыманым падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня адчыненыя адмысловыя акаўнты PayPal і MoneyBookers, на якія можна пераводзіць грошы з-за мяжы. Гэтым займаюся асабіста я. Даныя з пераводамі буду публікаваць у гэтым жж для пацьвержданьня таго, што грошы сыйдуць па прызначэньні. Сабраныя грошы будуць перададзеныя мной людзям, якія займаюцца падтрымкай затрыманых у Беларусі. Калі вы маеце акаўнт PayPal ці MoneyBookers, то вы можаце перавесьці грошы на паштовую скрыню dapamoha@gmail.com.
If you stay outside Belarus and want to help imprisoned people, you can transfer money via PayPal or MoneyBookers to my account. Gathered money will be brought to civil activists who help people detained in Minsk during presidential elections in December 2010. If you have PayPal or MoneyBookers account and want to help, please make a donation to my email dapamoha@gmail.com.
Зьвесткі пра сабраныя сродкі і расходы/ Information about received funds and spendings Абнаўленьне / Update
Замест разьмяшчэньня інфармацыі пра аказаную дапамогу наўпрост ў інтэрнэце, было вырашана распаўсюджваць яе праз ліст рассылкі тым, хто зрабіў ахвяраваньне. Першая дапамога ўжо аказаная, ў хуткім часе пачнем рассылаць зьвесткі.
It was decided not to place information about money spendings in a public domain for security reasons. Instead, it will be sent by emails to the people who made a donation. We have already made first transfers and will send information about them in a couple of days.