Правядзем эксперымент

Nov 02, 2010 20:52

Возьмем два плястыкавыя тазікі вытворчасьці РУП «Гомсельмаш». У адзін тазік пакладзем выбарчы бюлетэнь, запоўнены наладчыкам радыёэлектроннай апаратуры завода «Інтэграл» Сяргеевым М.П., які прагаласаваў па месцы жыхарства на выбарчым участку №463 у Старавіленскай выбарчай акрузе г. Мінска за кандыдата ад апазіцыі Кастусёва Р.А, а ў другі - падроблены бюлетэнь за Аляксандра Лукашэнку, які быў укінуты ў скрыню для папярэдняга галасаваньня сябрам камісіі таго ж выбарчага ўчастку Дарашэнкам С.І. Зальем абодва бюлетэні пітной вадой маркі «Дарыда» і дамо настаяцца.

Праз тры гадзіны апусьцім у кожны тазік па лакмусавай паперцы (вытв. Германія). Счакаем тры хвіліны, дастанем паперкі і параўнаем іх паміж сабою.

Абедзьве паперкі пафарбаваліся ў чысты фіялетавы колер, аніякай розьніцы паміж імі ня бачна. А з гэтага яскрава вынікае, што чарговыя выбары ў Беларусі прайшлі дэмакратычна і адпавядалі ўсім міравым стандартам.

З вамі быў вядоўца праграмы «Лапша.EU» па абароне грамадзянскіх і палітычных правоў спажыўцоў Гніда Остэршвайнэ.

графаманства, палітата

Previous post Next post
Up