Цікавы ў Някляева лічыльнік на сайце

Oct 09, 2010 01:57

Зайшоў уночы паглядзець на самага праўдзівага кандыдата і заўважыў на ягоным сайце лічыльнік подпісаў. Ціпа, ў рэальным часе дэманструе, колькі подпісаў сабрана. Ў 02:16 ночы па белчасе ён якраз пераваліў за 43000. Паколькі дадаваў ён па адным подпісе кожныя трыццаць секундаў, а збор подпісаў сканчваецца 29 кастрычніка, я вырашыў падлічыць, ці хопіць Уладзіміру Пракопавічу галасоў, каб быць зарэгістраваным ў якасьці кандыдата і пасьпяхова выйграць выбары. Атрымалася, што дадаючы такім чынам подпісы да канца збору, ў ЦВК кандыдат панясе 103208 подпісаў, што давольна небясьпечна, трэба б трошкі болей. Ужо хацеў напісаць кандыдату ліст з прапановай паменьшыць перыяд аднаўленьня лічыльніку да 25 секундаў, каб быў запас, як раптам заўважыў, што на лічыльніку ўжо амаль 44000. Напэўна, данесьлі стос падпісных аркушаў запаздалыя сябры ініцыятыўнай групы. Таму, можна быць спакойным. Такімі тэмпамі подпісы зьбяруцца хутка. Але стандартны рытм усё-ж такі - 120 подпісаў за гадзіну.

паліттэхналёгіі, it

Previous post Next post
Up