ГБ даволі хутка адрэагавала на
недамітынг. Цікава толькі, дзе яны «некалькі соцень народу» знайшлі.
Як вядома, мітынг арганізаваны быў Уладзімерам Сякеркам,- а варта нагадаць чытачам, што ён - кіраўнік абласной арганізаціі ПКБ. Да майго,- і астатніх,- здзіўлення, спадар Сякерка да сабраўшыхся не з'явіўся. Не прыйшоў таксама і ніхто з іншых кіраўнікоў апазіцыі. Адзіным прыемным выключэннем (калямбур? З.Ж.) стала з'яўленне сярод сабраўшыхся гамельчукоў Зміцера Жалезнячэнкі, які вельмі актыўна сабе там паводзіў - фатаграфаваў нешта ды спрабаваў уступаць у размовы з людзьмі. Спадарам з Палескай 52 павінна быць сорамна, што свет даведаецца пра "праведзеную працу з масамі" толькі з ягонага фотарэпартажу. Зміцеру было вельмі няемка за апазіцыйных лідараў. Мабыць, ад уласцівых многім апазіцыянерам вядомых хвароб ён пачаў вылечвацца. Ва ўсякім разе, наяўнасць у яго грамадскай адказнасці ён паказаў. Можна спадзявацца, што такія, як Зміцер, здольныя зрушыць з мёртвай кропкі сітуацыю ў гомельскай апазіцыі, і магу толькі параіць яе кіраўнікам вылучаць спадара Жалезнячэнку наперад... Аўтар удзячны
limony за прадстаўленую спасылку.