13

Dec 31, 2013 00:48

Ізноў пераломны год.

Зразумеў, што трэба мяняцца яшчэ хутчэй, чым тое робіць час. Разьвітаньне зь Беларусьсю і Польшчай, мінулай кар'ерай, роднымі і сябрамі, войскам (таксама ўжо родным), ілюзіямі наконт вечнага каханьня, грашыма і некаторымі дрэннымі схільнасьцямі.

Сустрэў другі бок другой Радзімы, нарэшце цёплы неадкрыты мне горад, трох новых блізкіх сяброў і асабістыя перамены - нібыта кінуўся ў незнаёмую ваду і спрабую плыць; яна чыстая і цёплая. Я плыву і мне махаюць з абодвух бераноў: хто адным сьцягам, хто другім, хто заплаканай хусткай, хто спадніцай.

Жадаю ўсім здароў'я, каханьня і пераменаў найперш унутраных!
Previous post Next post
Up