Завязнуў у сьнезе пасьля таго, як выяжджаў зь лецішча на любай нагружанай машыне з заднім прывадам. Пасьля таго як, мокры і мацюкаючыся на паламаную кітайскую рыдлёўку, пачаў абдзіраць галінкі дрэўцаў - падасьпела падмога ў выглядзе старога няголенага дзеда, з рускім говарам і залатымі зубамі. Дзед дапамагаў разам хістаць машыну, таксама мацюкаўся і яшчэ праз хв 30 (я й той час няспынна падкапваў і мацюкаўся) прынёс мне "русскую лопату"
Атрымаўшы тэхналягічны апгрэйд і павалузгаўшыся яшчэ хв 15 мы такі выцягнулі ўжо разгружаную машыну ад зюзіных абдымкаў. Прапанаваў адвезьці Дзеда ў суседнюю вёску - набыць яму "прэзэнт" за дапамогу, ад чаго той адмаўляўся хіба мікрасэкунду, бо выхаваны ж. Па вяртаньні ўжо ўдзячны быў Дзед за цэлы паўлітровік крышталёўскай "Прэзэнт". Разьвіталіся добра. А Дзеда звалі - Аляксандар Рыгорыч.