Рэспубліканскі марш
Спеў, таксама вядмы як "(рэч)паспаліты марш", "марш паспалітага рушання", "меставы/гародскі марш" ці проста па першых словах прыпеву "Страх-прэч" на цяперашні момант, хіба ці не самая папулярная шыхтовая* песня на абшарах як Канфедэрацыі, так і сваёй радзімы -Рэспублікі Літванія (Рэч Паспаліта Літўванія - літв.) цягам вось ужо паўстагоддзя.
Перакладзеная на шмат моў (уключаючы гільдыйную) мае безліч варыяцый, уставак і дапаўненняў (у Рэспубліцы Літваніі Гільдыяй Прыгожага прынятая статуцыя аб праве кожнай гільдыі, сіндыката або цэха на дапаўненне гэтага спеву сваім, агульнапрынятым куплетам). Прадстаўлены тэкст з'яўляецца класічным шыхтовым маршам Паспалітага Рушання, то бок грамадзянскай версіяй з чатырохкуплетным складам.
Упершыню тэкст убачыў свет падчас хваляванняў гародскага палітэсу напрыканцы шматгадовай дыктатуры узурпатара Чара Гіпелга. Менавіта пасля гэтых хваляванняў пачалося фармаванне інстытуцый узаемадапамогі ўнутры літванскага грамадства і ўключэння ў супрацу з палітэсам іншых сацыяльных групп насельніцтва (што, з іншага боку і заклала падмурак грамадзянскага супрацьстаяння і з'яўлення манархічнай альтэрнатывы, як рэальнай палітычнай сілы). Аўтар яго невядомы, але гільдыйныя даследчыкі Храністаў, Гільдыі Прыгожага, Гільдыі Слова, Гільдыі Вольных і Літванскай Семінарнай Акадэміі прыйшлі да высновы, што да з'яўлення на свет гэтага маршу мог быць датычны Юрас Кіж - аўтар "Кароннага гімну"("Устань за праўду даўнюю..."). Ці быў ён аўтарам тэксту - невядома. Хутчэй за ўсё аўтар быў іншы, а мо і не адзін, а Юрас Кіж зрабіў з некалькіх народных варыянтаў адзіны цэлы, дабавіўшы сваю аранжыроўку даволі-ткі простага матыву. Але пасля грамадзянскай вайны Кіж аказаўся пры Літванскім каралеўскім двары, таму ўсё, што датычыла тых даўніх падзей пакуль што застаецца слаба даследванным. Ва ўсялякім разе, хутчэй за ўсё менавіта Юрас Кіж пад псеўданімам Палын Гартун упершыню апублікаваў тэкст гэтай песні у часопісе "Вяршыня".
____________
* Рэспубліка Літванія, як і шматлікія іншыя канфедэратыўныя краі не мае традыцый "дзяржаўнага гімана" у нашым разуменні. Але "Рэспубліканскі марш" функцыянальна з'яўляецца спевам з якім асацыюецца Рэспубліка Літванія.
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх
Тысячаў сэрцаў грук.
Страх-прэч!
Прыйшоў час
Стаць ў адзін ланцуг.
Плячо ў плячо,
кожны з нас
Ў (рэч)* паспаліты рух.
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх
Тысячаў сэрцаў грук.
1.
Годзе, браце
трываць страх,
годзе трываць
абраз!
Нас** - грамада,
і кожны тут
будзе трымаць адказ.
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх
Тысячаў сэрцаў грук.
2.
Страх-прэч,
пыху-далоў,
падману ў сэрцах ня быць!
Хай страх у сэрцы
таго жыве,
хто смеўся з народу
кпіць!
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх
Тысячаў сэрцаў грук.
3.
Браце,сястро,
падстаў плячо,
Таму, хто поруч
знядуг
Нашая праўда - ў нашых
шыхтах,
бо ў нас*** - паспаліты рух!
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх
Тысячаў сэрцаў грук.
4.
Страх-прэч!
Злучай шыхты!
Ты старац нямоглы, ці зух
Мы - соль і кроў****
нашай зямлі
Мы - (рэч) паспаліты рух!
Прып:
Страх-прэч!
Наперад руш.
Хай крок пачуе брук.
З самых нетраў,
Вышэй стрэх .
Жыве паспаліты рух!
______________
* "рэчпаспаліты" - афіцыйны сучасны варыянт
"паспаліты" - классічны варыянт, ужываецца Гародскім Паспалітым Рушаннем і невайсковымі грамадзянамі Рэспублікі Літванія
** варыянт - "мы - Грамада", ужываецца толькі Гародскім Паспалітым Рушаннем
*** варыянт - "бо мы - паспаліты рух", ужываецца толькі Гародскім Паспалітым Рушаннем
**** у арыгенале "попел і кроў" - сымболіка рэспуліканскага сцягу: вузкая гарызантальная паласа (1/3) "струмень/жыла" "крыві" на белым фоне (2/3) і чырвоныя літары "Р" (Рэч) над- і "П"(Паспаліта) пад "струменем/жылай"