Ліст чытача, надрукаваны 16 лiпеня ў "Нашай ніве" пад назвай
"Беларусі больш няма" з'явіўся натуральнай "бомбай" для наведвальнікаў сайту
nn.by "Беларусі больш няма, вось што не так даўно зразумеў", - піша Фрыдрых С. - "Таму што большасьці яна і не патрэбна."
Яшчэ яго меркаванні:
- Калі заўтра правесьці рэфэрэндум «Ці ўваходзіць у склад Расеі», то без дапамогі Ярмошынай і адміністратыўнага рэсурсу большасьць адкажа «За». Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная. Хвалюе іх увогуле толькі канкрэтыка іхняга спажываньня. А, мабыць, заробкі падвысяцца - асноўны крытэр. І да таго ж, яны лічаць расейцаў братамі. Старэйшымі, вядома ж, тут ніхто з іх не спрачаецца.
Ну, не патрэбна ім беларускае. Не здымаюць беларусы ржачных сэрыялаў, крутых баевікоў. Уся беларуская культура - па законах эканомікі непатрэбная.
Дазвольце абвясьціць, шаноўныя грамадзяне: Беларусі больш няма. Яна ліквідаваная за нізкай запатрабаванасьцю. Замест яе абвяшчаецца БССР: быдларуская спажывецкая сацыялістычная рэмінісцэнцыя.
А тое, што пячэ на душы - дык тое пройдзе, ад гэтага не паміраюць. Гэта нацыянальна-юнацкі максымалізм.
* * *
І вось яго погляд у будучыню:
Праз год 30 аматары гісторыі і экзотыкі будуць з захапленьнем вучыць зніклую мову. А на іх будуць зарабляць грошы, прапаноўваючы адпаведныя аксэсуары і літаратуру. Моднымі будуць татушкі з нацыянальнымі сымбалямі і характэрнымі радкамі. Найбольш моднымі будуць радкі і словы з максымальным утрыманьнем літары «Ў», як найбольш адметнай. Бізнэс. Так што будучыня беларускай культуры залежыць толькі ад таленту прадусара, які будзе яе раскручваць. Шанцы ёсьць. Індзейцам некалі было горш.
http://nn.by/?c=ar&i=57521 zhar_ptushka :
Цяжка гэта сказаць, але аўтар мае рацыю.
А беларусы? Шкадаваць будуць, што страцілі незалежнасць. Тады і змагары сапраўдныя з'явяцца. Можа быць..
З каментараў да гэтага ліста:
Можа аўтар і песіміст, але дыскутаваць на гэтую тэму трэба. Найперш задацца пытаннем: “Што рабіць? Што кожны можа зрабіць?”
У свой час я задаваў пытанне аднаму паляку, які курыраваў гранты (назавём яго проста - Павал): “Чаму даюць грошы розным грантацмокам на нейкія газэткі, які робяцца на прынтары для справаздачы толькі ў АДНЫМ асобніку? Ніхто тых газэтак не бачыў і не вымаў з паштовых скрынак. За тое ўсе ездзяць на новых іншамарках, маюць домік у вёсцы, але ніхто пра гэтых дзеячоў не чуў нават у сваім родным райцэнтры. Лепш бы давалі па 150-200 даляраў настаўнікам, якія працуюць з дзецьмі. А менавіта: водзяць іх улетку ў паходы, запрашаюць архелага на раскопкі курганоў і самі вучні раскопваюць, запрашаюць Шалкевіча ці Бартосіка на вогнішча. А гэта -- абсалютна беларускамоўны асяродак”.
Павал адказаў: “Палітычнымі сродкамі можна хутчэй прыйсці да ўлады і вырашыць усе гэтыя пытанні з мовай, культурай, гісторыяй… Таму грошы даюць тым, хто займаецца палітыкай.”
Аднак, жахлівая рэальнасць на практыцы паказала хто меў рацыю. А мелі рацыю тыя, хто казаў: “Трэба ісці ў народ!”
Адзін настаўнік Глыбоцкай школы №3 яшчэ на пачатку 1990-ых гг распавёў цікавы эпізод. Запрасілі маладога беларускага архелага, які выступіў перад вучнямі. Сярод іншага ён сказаў, што пад час археалагічных раскопак на Белаларусі НІВОДНАГА разу побач са шкілетам не было рэштак лапцёў, а толькі рэшкі скуранога абутку. Дзеці былі на столькі шакаваныя, што толькі аб гэтым і гаварылі. Лапці - атрыбут маскалёў, а не беларусаў.
Не дзіўна цяпер чаму забаранілі ў школах (і нават у касцёлах) сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, археолагамі і краязнаўцамі. А паўсюдна натыцкалі ідэёлагаў.
Хашчаватскі схадзіў у народ са сваёй “Плошчай” і цяпер “Плошчы” ёсць ледзьве не ў кожным райцэнтры. І без удзелу грантацмокаў!!!
Трэба забраць “бабкі” у Мілінкевіча, а самога паслаць далёка. Патрэбна ствараць, калі не на Беларусі дык у Варшаве і Вільні, Беларускія Цэнтры і займацца прадукаваннем фільмаў па гісторыі Беларусі, ствараць беларускамоўныя музычныя шлягеры, аўдыёкнігі, добры гістарычны сайт і шмат чаго іншага… Трэба зняць фільм пра Аршанскую бітву, а на першым разе хаця б мульцік.
ТРЭБА ІСЦІ Ў НАРОД!
"бумбарашка" аб беларусах:
Часть белорусов хочет, что бы другая ее часть - более смелая, но менее умная, вооружилась, свергла власть и принесла свободу 1 части. Можно, я не пойду на баррикады, я недавно ремонт сделал в квартире, машину какую-никакую прикупил, да и лето люблю. Я зимой пойду, когда голод, холод, сопли, грипп и за отопление надо платить. Вообще-то нет, если меня убьют, за отопление все равно же придется платить, на похороны затраты. Неее, не пойду.
"Еці" напiсаў(ла):
Верагодна, большасць сапраўдных беларусаў было рэпрэсавана ў 30-х гадах, а астатнія загінулі ў вайне.
Інакш немагчыма патлумачыць татальную баязлівасць, прагнасць і ўменне лёгка здаваць паліцаям сваіх сваякоў, сяброў і таварышаў.
А вось гэта для тых людзей, што лічаць сваей радзімай не Беларусь, а Вялікае княства Літоўскае:
www.litvania.org zhar_ptushka:
А што вы думаеце пра лёс Беларусі?
Что вы думаете о судьбе Беларуси?