Палачанін in da Львів

Oct 01, 2008 13:50

З кожным наведваньнем Украіны ў маім сэрцы з’яўляецца ўсе болей месца для паўночных братоў.

Спын:
Адносна добры,хутка даехалі да мяжы(тутака трэба ўлічваць фактар дзяўчыны-напарніцы).

Дарогі:
Ва Украіне месцамі адсутнічаюць(напрыклад некуды знікла пакрыцьцё на дзялянцы Луцьк - Львів,праз што літовец,які нас падвозіў,кожныя двацаць мэтраў казаў “курва” і “FUCK”)..

Надвор’е:
Як у камічных мультах:швэндаеш,швэндаеш па Украіне - усё файна,а рыхтык пасьля мяжы, над голавой з’яўляецца мярзотная хмарка і сікае на цябе,вітаючы на роднай зямельцы:/

Львів VS. Полацак:
Львів - добра засраны еўрапейскі горад,з невялічкімі дворыкамі,вузкімі вулачкамі і брукам паўсюль.
Полацак - адносна чыстае ўсходне-славянскае,з барачнай архітэктурай,праспэктам Карла Маркса і двума помнікамі Леніну,тым ня меньш,мілае сэрцу мястэчка.

Гуртожіток VS. Інтэрнат:
Пашчасьціла ночыць у гуртожітку Лівівскага універа імя Франко...
Што агульнага: вахцёры-ёлупы,блокасуседзі-неадэкваты,нэт-анлім(у нас ўжо скасавалі) і жалезныя ложкі з дошкамі,падкладзенымі пад рабіцу,для мулкасьці.
Асаблівасьці:вада з 10.00 па 22.00 і толькі халодная,калі не памыляюся;не працуюць ліфты і ўсе ў нацыяналістычных налепкпах.

Цэрквы:
Уразіла колькасьць канфэсіяў: тут вам і рыма-,і грэка-каталікі,УАПЦ,УПЦ КП;сінагогі і нават Вірменські(армянская) царква ёсьць,а УПЦ МП ўсяго два храмы.

Людзі:
Для мяне вандрока ва Украіну гэта заўсёды знаёмства з прыемнымі людзьмі, і гэтым разам таксама...
Марына-фатограф-ветэрынар,вясёлая гарадзенская дзяўчына,якая згадзілася спадарожнічаць мне(вельмі “карысная” ў спыне,бо можа трэліць з кіроўцам па 100 км. і больш:).Чакаю яе фотак.
Зьмітрок-перкусіяніст,з Кіева і Алег-гітарыст-львівянін - перцы,з якімі мы сэйшынілі ў цэнтры Львіва (дарбука,джамба,гітара,вуснавы гармонік і жалейка).Беларускія народныя сьпевы,песьні Пятніцы,Бумбокса,Марлі і інш. дарылі радасьць мінакам і грашовы прыбытак музыкам.
Вельмі хворая і вельмі мілая дзяўчына Надзя,якая,нягледзячы на умовы,упісала нас на дзьве ночы,зрабіла нам экскурсію,а менавіта мне дастарчыла магчымасьць адчуць усю прыгажосьць і мілагучнасьць украінскай мовы ў яе непаўторным выкананьні.
Дзякуй вам усім.

І там і тут сцуць у дварах,кідаюць сьмецьце пад ногі,слухаюць рускі шансон,ходзяць на працу,лаюць уладу,кажуць “у вас так крута,ня тое,што ў нас”... мы блізкія і далёкія адначасова,як два бакі адной манеты.
Я люблю цётку Украіну,я люблю маму Беларусь...
Цёшчу Расею таксама люблю:)

ПэСэ:
Усіх аматараў футбола віншую з пераможнай нічыёй:БАТЭ-ЮВЭНТУС 2:2

Беларусь, Украiна

Previous post Next post
Up