Кніга Ялая(ці ўсё ж такі Ільлі?)/ The Book of Eli

Feb 15, 2010 20:04

Паглядзеў заўчора гэты фільм.
Нехта кажа,што ён патыхае рэлігійным фанатызмам,хтось абвінавачвае рэжысэраў у зацягнутасьці сюжэта,камусьці хапае моцы,толькі каб вымавіць сваё "Фі".А я кажу паглядзеце,паглядзеце хаця б дзеля вытанчанай ігры Дэнзэля Вашынгтона й Гары Олдмэна,яна сапраўды дастаўляе асалоду.Паглядзеце дзеля маляўнічых даляглядаў і працы апэратараў,балазе Галівуд яшчэ здольны на гэта.Ідэю,калі паварушыць глуздамі,таксама не цяжка ўхапіць.УВАГА! Фільм для прагляду на самоце(дазваляю й удвух:) і АБАВЯЗКОВА ў добрай якасьці.

У стужцы(у арыгінальным варыянце) ёсьць наўпроставая алюзія на Біблію й на прароцтвы.З самой назвай кнігі ўсё зразумела,а вось з імём "прарока"...Галоўнага героя зваць Ялай(анг. Eli),расейцы гэнак і перакладаюць перакладнцкая традыцыя,ёпт -Ілай.Па мне,дык Ялай( Eli) гэта скарочанае Elijah(Ільля-прарок).Сам усё разумею,бо нам,перакладнікам, заўжды ўбівалі ў галовы- паракладайце як ў арыгінале,якая б лухта не была.Як жа ж ваша перакладніцкая традыцыя!,га?У Бібліі даўна напісалі,што Elijah - гэта Ільля, дык і перакладайце Eli,як Іля:Р

Перакладай і думай!
Пэсэ:


Добры дуб з добрай мэтай.Сьцягваць і слухаць:www.krisnaphtali.com/downloads.html

пераклад, кіно

Previous post Next post
Up