Кароль Баварыі Людвіг II быў не як усе. Замест таго, каб ваяваць, ён будаваў замкі. У траўні 1866-ага ён быў вымушаны падпісаць загад аб мабілізацыі баварскага войска на вайну супраць Прусіі, пасьля чаго перадаў вайсковую палітыку ў рукі сваіх міністраў і зьехаў у Швайцарыю на сустрэчу з Рыхардам Вагнэрам.
Замак Нойшванштайн таксама быў не як усе. Яго гісторыя пачынаецца з таго, што кароль Людвіг II напрыканцы 1860-х гадоў загадаў падарваць скалу і на яе месцы пабудаваць замак, а скончваецца тым, што Людвіга абвесьцілі невылечна псыхічнахворым, пазбавілі дзеяздольнасьці і адвезьлі ў замак Бэрг, дзе ён памёр на наступны дзень пры нявысьветленых абставінах. А ня дурань жа быў у такіх маляўнічых месцах замкі будаваць.
Увогуле, зьезьдзіць туды варта прынамсі таму, каб нарэшце вывучыць, як жа трэба чытаць слова Neuschwanstein.