Feb 05, 2011 00:28
Родная Малінаўка і крама "У кургана". Хуценька (час падціскаў страшненька) падбягаю да стэлажу з рыбкаю, а там два вялікіх дзядзечкі (гадоў ля 40 дакладна) ўсё спінамі "мужнымі" закрылі. Прашу крыыышачку пасунуцца, бо спяшаюся. Ігнор. Жвавенька схіляюся і пад іх - юрк: знізу гляджу наяўнасць кансэрваў. У слухаўках, што вісяць проста на шыі, грае N.R.M. Ды й настрой сам па сабе вельмі добры. Выспалася малеча! -.-
Адчуваю даволі моцны "цюк" у плячо_О. Здзіўлена...Думаю, мо' хто са знаёмых. Зараз жа! Адзін з мужныхмужчын такім чынам вырашыў папрасіць мяне пасунуцца (чытаем: "выказаць сваё мужнае "фе" шмакадзявіне 1,60м.)
-Я тут тоже смотрю. - Прабачце, але маглі б і сказаць, а ня так у плечы штурхацца. -Можно подумать сильно тебя стукнул. Вот как захочу, так так двину, что ты в этот стеллаж влетишь, оппозиционерка *піп*...
і сыйшоў.
Рыбкі перахацелася, патупалі ножкі да цукерак... Было крыху болей за 4 гадзіны дню, а дарослае быдла пасьпела ўразіць (падпаганіць настрой)
сум,
жыціе мое,
быдла