Свабдзя.

Jun 18, 2012 18:02

Хваляванне. Гістэрычны смех. Чаканне. Дожджык і мокрая бялізна. Якасныя італьянскія панчохі, што трывалі абдымкі пятак з асфальтам да самага танку. Разгубленасць. Стомленасць. Котаабдымкі.
дзень2
Госці, сякеру вам у косці. Вас шмат, а я адзін. Лішак позіркаў, хвалі энэргетыкі... Трасе. Спрабуеш усьміхнуцца. Ванітуе. Трасе. Адчуваеш, што ты і ўсмоктваеш хвалі ад іх, і яны ў цябе штось адгрызаюць. Хацелася пад стол. Там ціха. Там Ты. Там спакой і магчымасць марыць Кажуць, тваё свята. Хмхм. Вашая нагода мо? ;) (маленькая парада, хоць і не пыталі: бабы! (з большасці дзяўчаты хочуць пыыыышнае вяселле) не дурыце! НА вяселлі файна быць толькі госцем. Ну іх. =\)
Госці,ебацькалаціць,да слёз давялі. 
Дзень трэці:
Ложак-душ-гарбата-сон-гарбата-прыбіральня-сон-сон-сон-сон... Сіл не было. толькі сон. -_- і даруйце, любыя, сёння муж за дваіх адзмуваецца. Тэмпература. Кашаль. Стомленасць і сон. 
Але. )Але я шчаслівы. 
Траблы з працаю. Траблы з планамі і часам. І вера ў тое, што ўсё атрымаецца. 


P.S. Прапануйце працу ў экалогіі. =\ НЕ магу гвалтаваць сябе паходамі на бесперспектыўную працу з Заробкам

мАрачкі, сьлёзкі, дзеткі, жыціе мое, чалавечыкі, усьмешкі, слабасці, дурасць, Жахі будучыні, мі, торцікі, Вяселле No Future, ЛЮ, шчасьцейка

Previous post Next post
Up