Паход у краму суправаджаецца шматлікімі ўсьмешкамі. (Prostor-e на Дзяржынскага.)

May 24, 2011 23:24

Пазытыўчык ад наведвання Prostor-e на Дзяржынскага.
Асьцярожна! Шматлітарак і некалькі сьціплых здымкаў (за якасць - сорі, з мабілкі -.- старой)

Скончылася печыва, цягне на салодкае... Ды й па вулічцы б не пазамінала прагуляцца... Prostor-e!
Заводна дадзім магчымасць сківіцы паскокаць удоваль....
Знаёмцеся! Бытавая тэхніка беларускай пароды. Абагравальнік электрычны. Шматфункцыянальны. Асноўная функцыя абаграваць родныя пакоі (а вось узімку Газ-Газ адключацьО_О), а можна выкарыстоўваць як патэльню для разагрэву ежы (зноўку ўпіраемся ў Газ-Газ... - для тых,хто з ГГазавай плітою)... Дзядзечка нейкі сфоткаў, ну і мі не ўтрымаўся ^.^


Крочым далей.... Каааааашкі.
рЫс! О_О Стаяць. Баяцца. Фотапаляванне. Запасьлівыя бурундукі пасьпелі купіць на выходных яго за 6тр...а ён вось такі здраднік... -.-


Пшонка...Калісьці ёй бабулі цыплянятак кармілі.


Ча-ка-ляд... лепш я какаву з цукрам зьмяшаю!


Оў!!О____О Стары кошт! Трэба браць! 3860 -100г. Бяру дзьве! Але як паслухмянае дзіцятка іду спраўджваць на кантралёры. Чакалядка №1: піп. кошт 3860. Чакалядка №2: піп. кошт 5240. СтоО_оп. Мы так не дамаўляліся. Паўтор. Чакалядка №1: піп. кошт 5240. Чакалядка №2: піп. кошт 5240... Бл*ь. Як сумленны пакупнік іду да цёці, што возіцца ў аддзеле з салодзенькім.
-Прабачце, але зьмяніце, калі ласачка, цэннікі. Яны не адпавядаюць. У вас: 3860. А я толькі што на кантралёры спраўдзіла: 5240... :(
-Где и что вы проверили!? Мне никто не давал переоценку на эти шоколадки!
-На кантралёры кошту. Вооооось там, дзе калісь была бытавая тэхніка. Хадземце...
-О_О
Цёця бярэ 5 розных чакалядак па такому кошту і тупаем спраўджваць... Такі-так... 5240... Аддаю залатыя чакалядкі цёце з просьбаю:
-Цэннікі зьмяніце ці хаця б проста прыбярыце... А то ж крыўдна, блін. Хацелася некалькі ўзяць... Весялуха была б на кассе. =\
Ідзем _глядзець_ на гароднінку..
Бананчыкі, мілыя бананчыкі... бывайце бананчыкі за 13...
Сельдзярэюшка... Роўненька месяц таму кошт табе быў: 8,5тысячак... Бач ты, валютны нач карэньчык.


А яшчэ Prostor-e вырашыла перавесьці прымусова ўсіх на вегатарыянтства: Мяска- ма.


як і соі... =(
Атрымаўшы порцыю эмоцый выходжу з краамы... О_Оштозанафік натоўп?О_О
Дзе натоўп - там цікава, весела, забаўна. (актуальна для сучасных часоў)


гагага! Вячэрняя пераклічка! Йоооооохууу!!! Першым пяці пашэнсіла атрымаць свае зялёненькія! :-D і за імі яны мусяць Па Чарзе падыйсьці ПАСЬЛЯ 22:30 да абменніку! Во якая сыстэма... Астаніх хз колькі чакаў невясёлы пералік...


Чаму невясёлы?-Яшчэ які вясёлы! НТВ-шнікі з "Вести"!! Хтосьці спрабаваў на іх сварыцца, лаяцца! Хтосьці жартаўліва казаў, што хутка чарка пройдзе эвалюцыю ад "банкамату за валютаю" да "прылаўку за кілбасою"....




Зайграла ўтэмна з машынкі "Грай". Некалькі пстрык-аў і з усьмешкаю іранічнаю крочым дамоў...

Ад сябе хочацца дадаць. Каб жа ж вы так на Плошчы стаялі,Як каля абменнікаў! :Е Каб жа вы такімі бойкімі ня толькі за валюту былі, а і за сваю будучыню!
Дзякуй, дзядзя Саша, за тое, што навучыў мяне эканоміць, абмяжоўваць. Навучыў не пераядаць.Дзякуй, што з кожным днём мае мары хаваюцца дзеееееесьці тамака далёка.
Разум прагне летняй Плошчы. Рашучай.

разгубленасьць, НяМой Менск, жыціе мое, чалавечыкі, усьмешкі, нямкалка, Беларусь, сум, луканоміка, Жахі будучыні, шопінг, хорошіе рабочіе

Previous post Next post
Up