дур-раніца

Dec 30, 2010 14:52

Раніца мусіць пачынацца з кавы, цыгарэткі і кропелек сьлёз...
 Каб пасьля зьмерзнуць да галаўнога болю, але бачыць яднаньне. Каб пасьля выстаяюць у заторы, але нарэшце пачуць нізкі голас прыватнага чараўніка. Каб пасьля грымнуцца з прыступак і разбіць локаць, але пасьпець перадаць падарункі. 
Каб пасьля насіць (аха, гучна сказана: прыпадняць і енчыць!) на руках вызваленага любага дэймана, каб скончыць дзень у абдымашках з кавалачкам торціку!..
раніца мусіць пачынацца з кубачка кавы...
P.S. Ужо колькі тыдняў не магу дабрацца да цырульні! Дзякуй запальнічке - пасьпяхова вырашыла праблему! XD
 

шчасьцейка

Previous post Next post
Up