Вясельны падарунак

Nov 25, 2011 01:11

Беларускі крызіс нагадаў мне адну дзіўнаватую гісторыю. Адбылася яна ў вёсцы, дзе я два гады працаваў па размеркаванні намеснікам галоўнага бухгалтара ў калгасе. Было там вяселле паміж аднавяскоўцамі. Усё выглядала досыць традыцыйна. Здзівіў, прынамсі мяне, хіба толькі падарунак жаніха нявесце. Малады падарыў сваёй будучай жонцы халадзільнік. Але не проста такі агрэгат на кухню. А адразу з прадуктамі. Паўнюткі халадзільнік прадуктаў.

яркія ўспаміны

Previous post Next post
Up