Успомніў, што трэба абавязкова напісаць, як схадзіў у пятніцу (як жа гэта было даўно) на канцэрт Аліны Арловай. Вядомая літоўская спявачка прыязджала ў Менск і выступіла ў Madison Royal Club.
Вельмі спадабалася, як быў арганізаваны канцэрт. Аліна была мілай і падалася крыху няўпэўненай, чым толькі яшчэ больш шармавала публіку. У жыцці выглядала нашмат лепей, чым на многіх вядомых сваіх фотаздымках.
Адыграўшы дзве гадзіны, Арлова яшчэ выйшла на біс, а потым загадкава ўсміхнуўшыся, знікла.
Многія ў залі ведалі тэксты яе песняў, што для мяне было пэўным адкрыццём.
Пра што спявала Аліна, я даведаўся толькі дома, калі пазнаёміўся з перакладамі яе літоўскіх тэкстаў.
“А на Луне нету школ
И на Луне нет войн,
А на Луне много столовых,
Где бесплатные булочки”