Jun 08, 2009 22:13
Люблю курыныя яйкі. Сырыя, вараныя ўкрутую і ўсьмятку, смажаныя, разбоўтаныя на патэльні. Але ж так было не заўжды. У дзіцячым садку я ненавідзеў амлет. Але таўстушцы-нянечцы ніколі не даводзілася выкідаць прадукт у вядро, бо мой сябра Алег заўжды дапамагаў мне з амлетам. Магчыма таму да сёньня мы з Алегам - не разьлей вада.
яркія ўспаміны