Гаджэты

Apr 07, 2009 16:32

Першы гаджэт, які зьявіўся ў мяне была электронная перасоўная гульня, распрацаваная яшчэ савецкай забаўляльнай індустрыяй. Уяўляла яна зь сябе невялікі простакутнік з экранам пасярэдзіне і ўсяго чатырма кнопкамі. Галоўным героем цацкі быў воўк, змаляваны з мульціка “Ну, пачакай!” Воўк мітусіўся паміж курамі, што шалёна несьліся, і лавіў у кошык яйкі. Місія гульні, як бы гэта назвалі зараз, было сабраць у кошык усе яйкі і не згубіць ніводнага.

Наступнай маёй электроннай цацка быў японскі тамагоча. Гэта была першая і апошняя хатняя жывёла ў маім жыцьці. Тамагочу трэба было пільнаваць, даваць яму своечасова віртуальную ежу, ратаваць ад розных хваробаў і прыбіраць за ім “прадукты жыцьцядзейнасьці”. Нягледзячы на свой непатрабавальны характар, электронны зьвярок мог памерці, калі да яго ставіліся неналежным чынам.

Потым у мяне зьявіўся пэйджэр. Хаця ён забясьпечваў выключна аднабаковую сувязь, меў шыкоўную перавагу - зона пакрыцьця ягоная сягала ўсіх самых глыбокіх лясоў і балот Горацкага раёну, куды ў той час нават і не зьбіраўся першы беларускі мабільны апэратар.

Аднак зь зьяўленьнем Velcom на пэйджэр давялося забыцца. Мабілка заняла месца ўсіх папярэдніх гаджэтаў: цацкі і сродку сувязі.

яркія ўспаміны

Previous post Next post
Up