пісьменнік крытыкуе лінгвіста(ў)

Aug 16, 2009 19:48

Тут будуць сабраны тыя некалькі (3, 5, лепш, вядома, 100 або 1000; падказкі з удзячнасцю прымаюцца) засведчаных у гісторыі выпадкаў, калі нейкі беларускі пісьменнік крытыкуе нейкага беларускага лінгвіста

1969. У сваёй кнізе на сс. 9-11 Рыгор Шкраба пакрытыкаваў кнігу Т. Сцяшковіч “З назіранняў над мовай К. Крапівы” (“методыка даследавання аказалася заганная”, “прымітыўнае разуменне мастацкай мовы”). На с. 23 пачынаецца крытыка кнігі Міхася Цікоцкага "Практычная стылістыка беларускай мовы".

1983, 1988. Рыгор Шкраба пакрытыкаваў аўтара дапаможніка "Стылістыка беларускай мовы" Алену Юрэвіч -- за ўжыванне слоў "функцыяванне", "рэсурсы", "зафіксавана", такіх выразаў як "узаемазамяняльныя элементы", "абцяжарвае змест". Выказаны заўвагі таксама ў сувязі з тым, што прысвечаны стылю мастацкай літаратуры раздзел аказаўся амаль такім жа па памерах, як і раздзел пра афіцыйна-дзелавы стыль.

1992. Уладзімір Юрэвіч піша пра "выхаваную праз гады баязлівасць мовазнаўцаў перад жывым беларускім словам", пра тлумачальны слоўнік, якому ўласцівы "недаравальна вялікія агрэхі на ніве скарыстання дыялектных пластоў мовы".

1994 (упершыню напісаў ці не ў 1989). Алесь Яскевіч: "бурны працэс узбагачэння літаратурнай мовы з дыялектных крыніц пакінуты намі цалкам на самацёк. Праблема аніяк не аналізавалася ні літаратуразнаўцамі, ні тым больш лінгвістамі. А падставы для непакою тут немалыя."

гісторыя мовазнаўства, слова, Юрэвіч, пісьменніцкая лінгвістыка, пісьменнікі vs лінгвісты, de gustibus..., Шкраба старэйшы, Яскевіч, кур'ёзы

Previous post Next post
Up