лінгвіст крытыкуе лінгвіста

Aug 16, 2009 19:31

Тут будуць сабраны тыя некалькі (1, 2, лепш, вядома, 10 або 20, але не больш; падказкі з удзячнасцю прымаюцца) засведчаных у гісторыі выпадкаў, калі, разважаючы пра спрэчку нейкага пісьменніка і лінгвіста, нейкі беларускі лінгвіст бярэ бок пісьменніка, а не лінгвіста.

1988. У 1929 годзе Пётр Бузук пакрытыкаваў Кузьму Чорнага за пэўную легкадумнасць у справе вырашэння некаторых праблем культуры мовы. Чорны не згадзіўся з крытыкай: навошта ж высмейваць тых людзей, якія змагаюцца за культуру мовы? Пішучы пра Кузьму Чорнага, у 1988 годзе лінгвіст Алесь Каўрус узяў бок Кузьмы Чорнага.

гісторыя мовазнаўства, Каўрус, Чорны, дыскурс аб мове, моўныя дыскусіі, Бузук, мовазнаўцы

Previous post Next post
Up