Сёлета не будзе часу і сілаў прачытаць кнігу "Анонс. Квадрат тэкстаў" (аўтар -- Юр Пацюпа), хоць яна фігуруе як "навуковае выданне". Тут пара прыватных заўваг для памяці.
Яшчэ пры публікацыі ў "Архэ" ўразіла такая ацэнка аднаго з артыкулаў аднаго з найлепшых цяперашніх замежных беларусістаў Курта Вулхайзера: "праца... мае ў сабе процьму факталагічных недакладнасцяў і абмылаў.. навукова-практычная каштоўнасць данае працы ў значнай ступені страчваецца і сур'ёзна грунтавацца на ёй нельга". Ай ды Юр, ай ды сукін сын!
Да кнігі прыточаны гласарыюм, у якім мала зразумелыя словы і тэрміны (сярод іх: адмена, дакончаны, дзееспакменнік, немень, скупаваць, спакмень, трактоўля, шчыры), у тым ліку створаныя аўтарам, тлумачацца больш зразумелымі, часам -- зразумелымі, але "сумнеўнымі", а часам зразумелымі, ды "шкоднымі", г. зн. трасянкавымі". Такім чынам,
"створаныя аўтарам" -- дзельнік 'член', заступнік 'займеннік', міжыслоўі 'службовыя словы', самасловы '"значныя словы"', складніца 'дэрывацыя', станаслоў 'катэгорыя стану'.
"сумнеўныя" -- прадугледзець, суджэнне, зыходны, мэтазгодны, пры гэтым, значны, значэнне, наогул, увогуле, націскны, плоскасць, узровень, такім чынам, трактоўка, атаесамляць.
"шкодныя" -- разнавіднасць, відазмяняць, выключаць, закончаны, член, заключыць, ласкальны, адсутнасць.