На першы погляд, у слоўніку мовы “Нашай Нівы”
1. няма слоў аазіс, абагачальны, абагравальны, абагравальнік, абаграванне, абагуліць, абагульняць, абагульненне, абалонка, абамшэць, абанемент, абанкруціцца, абапнуць, абараназдольнасць, абачлівасць, абаяльнасць, абаяльны, абвадніць, абвадненне, абвергнуць, абвінаваўчы, абвяргаць, абвяржэнне, абгортка, абдуманасць, аб’ект, абеларусіць, абеліск, аб’ём, аб’ёмнасць, аб’ёмны, абжытасць, абзеляніць, аблаташыць, аблога (ёсць асада), аблуда, аблудны, абмаляваць, абмежаванасць, абмежаванне, абнова, абняславіць, абраннік, абскардзіць, абслугоўваць, абставіны, абсяг, абумовіць, абумоўленасць, абутак, абыкласць, аб’ява, абяззброіць, абястлусціць, авалодаць, авантурнік, аглядальнік, аглядны, аглядчык, аграмадзіць, агрэсар, адарванасць, адбіццё, адведзіны, адвечнасць, адвод, адгалінаванне, аддаленасць, адзеравянеласць, адзінкавасць, адключаць, магчыма, таму, што ў той час іх яшчэ не было ў беларускай літаратурнай мове ўвогуле.
У народнай мове абалонка, абапнуць, аблаташыць, аблуда, аблудны, абняславіць, авантура, авантурнік і інш. у гэты час былі.
Абвяржэнне ўвёў Байкоў у 1920-я.
Абставіны пачыналіся, згодна з этымалагічным, з абставаў. Слоўнік мае абстава ‘мэбліроўка’.
2. У слоўніку мовы “Нашай Нівы” няма слоў абагавіць, абагаўляць, абазнацца, абважыць, абгуляць, аберуч, абетаваны, абяцаны, абжыць, абкапАць, абкасіць, абклад, абклеіць, абкусаць, аблажны - абложны, аблачына, аблямаваць, абнадзеіць, абыходжанне, абыходлівы, агораць, аддзякаваць, аддзячыць, адзінка, адзінства, адзнака таму, што, магчыма, іх не было ў творах, надрукаваных у “Нашай Ніве”.
3. У слоўніку мовы “Нашай Нівы” няма слова аджагнацца таму, што яно не было выпісана на карткі.
4. У слоўніку мовы “Нашай Нівы” няма слоў абавязкова, абагнуць, абадранец, абадрацца, абарона, абарончы, абаротны, абачлівы, абвастрыць, абвастрыцца, абвестка, абвод, абгарак, абгрунтаваць, абгрунтаванне, абдымаць, абдымкі, аб’езд, абжалаваць, абібок, абмакнуць, абхітрыць, адасобіць, адасобіцца, відаць, таму, што яны не былі распісаны на карткі.
Абавязкова неабгрунтавана падаецца ў этымалагічным як калька 1920-х гг., але ў слоўніку мовы НН ёсць абавязковы, дык, верагодна, было і абавязкова.