Apr 03, 2012 18:43
Сёлета на іспыце з гісторыі мовазнаўства заўважыў, што некаторыя студэнты казалі, што Калайдовіч у 1822 годзе ў сваім слоўніку беларускай мовы даваў паралелі з "Рускай праўды" і "Быцця" Скарыны.
Маючы практычныя заняткі па Калайдовічу, амаль не зазіраю ў Шакуна, там напісана: даваў паралелі з летапісаў і "Рускай праўды".
Інфармацыя, што ў Калайдовіч ёсць паралелі са Скарыны, трапілі ў студэнцкія галовы з інтэрнэтаў (рэферат "Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 ст.").
Цікава, што гэта ў пэўным сэнсе праўда: Калайдовіч даў адну паралель са Скарыны: ухопилъ нож пры слове хапіць. З "Рускай праўды" ў Калайдовіча чатыры паралелі: да слоў фальварак, асачыць, ралейны, статак. На Нестара пяць спасылак: банны, грэбля, лезці, папрыяць, бровар.
Укладальнікі рэферата няшмат схібілі, і калі напісалі, што ў Калайдовіча прыводзяцца паралелі з нямецкай, грэчаскай, лацінскай, украінскай і рускай моў: Калайдовіч даваў паралелі толькі са старажытнарускай мовы, з сучаснай расійскай няма.
гісторыя мовазнаўства,
Калайдовіч,
19 стагоддзе