На сядзібе ТБМ у пятніцу расказаў пра розныя назвы беларускай мовы ў першай трэці ХІХ ст. і, адказваючы на пытанні, пра нейкія іншыя рэчы.
Прачытаўшы лекцыю з такой назвай на факультэце ў верасні, быў запісаў у сябе ў журнале:
нарэшце выклаў у слоўнай форме некаторыя падставовыя рэчы.
Напрыклад, што не толькі лінгвонімы гэтага часу не роўныя сучасным лінгвонімам, але і тагачасныя геаграфічныя назвы не заўсёды роўныя сучасным геаграфічным назвам, больш за тое яны не абавязкова ёсць геаграфічныя назвы.
Цяпер ужо не маю ніякіх складанасцяў з тлумачэннем таго, што, паводле Сопікава, беларуская мова была сумессю славянскай, рускай, польскай, часткова, лацінскай моў і што яна ўжывалася ў Беларусі і Польшчы. І Пачыналася ўсё ў мяне з артыкулаў пра Ліндэ:
Беларусістычныя зацікаўленні Самуэля Багуміла Ліндэ // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim.. Warszawa, 2007. S. 382-395
і артыкула ў зборніку ў гонар Мальдзіса:
Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ стагоддзя. Працы 1800 - 1810-х гадоў // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Мн., 2007. С. 252-268
Спасылкі, як іх можна знайсці, дадзены
тут ІІ У артыкуле пра “харкаўскі след” у вывучэнні беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ ст., змешчаным
у гэтым зборніку, у сувязі з М. Качаноўскім і П.Кёпенам пісаў трошкі падрабязней (і “пазітыўна”!) пра тэрмін “літоўска-руская мова”. Праўдападобна, зборнік ужо надрукаваны. Маю пэдээф свайго артыкула з пагінацыяй ад 1 да 21, г.зн. пакуль не ведаю, дзе ў зборніку ён размешчаны. Зацікаўленым магу даслаць.
ІІІ У артыкуле “Аб філалагічнай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай трэці ХІХ ст.” (Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка. 2011. № 2. C. 44-50) напісаў пра тое, як у Расіі ў першай трэці ХІХ ст. узнікаў навуковы дыскурс аб беларускай мове (Качаноўскі, Сопікаў, Балхавіцінаў, Калайдовіч, Грэч).
IV На сайце факультэта ёсць
“Заданні да практычных заняткаў па гісторыі мовазнаўства”, дзе (тэма 1) можна знасці - папяровыя! -- спасылкі на працы Калайдовіча, Даленгі-Хадакоўскага, Языкава