Чачот і Статут ВКЛ; Чачот і Ігнат Даніловіч

Sep 24, 2011 13:10

з ліста Чачота да Адама Міцкевіча, верасень-кастрычнік 1819:

"надумалі мы з Пясэцкім і з другім, табе незнаёмым прэтэндэнтам на правазнаўца, штудзіраваць запісы лекцый Даніловіча, спадзяёмся нават дастаць пісаныя яго рукой сшыткі. Так што колькі дзён ужо вучым грамадзянскае айчыннае права; Даніловіч чытае ў гэтым годзе рускае права, а разам з ім і мясцовае крымінальнае, але на гэтыя лекцыі .. хадзіць не магу .. Думаю чытаць і толькі не ведаю, ці гэты сухі шкілет nocturna diurna manu vertare статут і іншыя юрыдычныя каштоўнасці. Чытаць буду, прымушу сябе абавязкова. Ці не выйду на якую-небудзь вышэйшую ступень у пракураторыі, ці не пазбаўлюся тых начальнікаў, што заўсёды сядзяць над каркам..."

Не выключана, "дастаць" тут "перакладзена" з польскага dostać, магчыма, лепш было б перакласці "атрымаць".

з ліста Чачота да Юзафа Яжоўскага 18/30 кастрычніка 1820:

"Калі пасмяяліся, Жэгота пачаў чытаць нямецкі буквар, а Ян -- Статут...
Вечар наш закончыўся тым, што мы спявалі 25 артыкул 4 раздзела Статута В. княства Літоўскага і з буквара, не ведаю, які capitel..."

з ліста да Ануфрыя Петрашкевіча 26 кастрычніка / 7 лістапада 1820:

"...Я па шыю ўжо закапаўся ў Статуце. Чым больш надаю яму значэння, чым болей разумею, што ён будзе крыніцай маёй долі, што мне ўжо няма як адступіцца ад гэтай мутнай крыніцы, тым робіцца ён прывабнейшым... З ім драмлю, з ім сплю, яго аднаго толькі і трымаюся, яму прысвячаю ўвесь свой вольны час. Лютні, ліры і ўсё такое закінуты пад лаву. Перапыняць мае заняткі над Статутам маюць прывілей толькі дзяўчаты і нямецкая граматыка, а потым -- выпіскі. Так я заглыблены ў Статут, што калі з Жэготам пачынаем спяваць, то ён з кнігі нямецкай, а я са Статута што-небудзь спяваю! .. Хаджу на лекцыі Даніловіча.."

Гаворка, відаць, ішла пра польскае выданне Статута 1786 года.
Пахвальная стараннасць, асабліва на фоне таго, што яго сябра Адам Міцкевіч на лекцыях нудзіўся. Але навошта ж Статут спяваць?! )

статут, ХІХ ст., Даніловіч, Чачот

Previous post Next post
Up