ГЕНСАКРАТАР САЦІНТЭРНУ СУСТРЭЎСЯ З ВОЛЬГАЙ НЯКЛЯЕВАЙ І ЗАКЛІКАЎ ВЫЗВАЛЕННЯ ЎСІХ ЗАТРЫМАНЫХ

Jan 20, 2011 17:41



20 студзеня пасля аднадзённага візіту Мінск пакінуў Генеральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыянала Луіс Айяла. Генсек Сацінтэрна прыехаў у Мінск з патрабаваннем вызваліць усіх палітзняволеных, усіх, каго затрымалі 19 снежня 2010 года, прычым вызваліць неадкладна і без усялякіх умоў.

Вечарам 19 студзеня Луіс Айяла сустракаўся з жонкай кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева - Вольгай Някляевай і прадстаўнікамі іншых кандыдатаў на прэзідэнта. Луіс Айяла абяцаў 20 студзеня вывесіць на сайце Сацінтэрна спісы ўсіх безпадстаўна затрыманых 19 снежня - каб увесь свет ведаў, што адбываецца на Беларусі.

Прадстаўнікі беларускага боку прасілі найперш інфармацыйнай дапамогі, каб усім светам, супольна спыніць машыну рэпрэсіяў і вызваліць палітвязняў.

Луіс Айяла прызнаў “правал” папярэдняга курсу і Сацінтэрна, і Еўропы ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

- Стратэгія выхавання і ўрокаў для Лукашэнкі не дала вынікаў. Таму трэба выпрацоцоўваць новую, больш дакладную пазіцыю Еўропы і Сацінтэрна да беларускага кіраўніцтва. Сацыялістычны Інтэрнацыянал будзе распрацоўваць новую праграму стасункаў з Беларуссю, - сказаў Луіс Айяла на сустрэчы з беларусамі.

Галоўным прыярытэтам для Сацінтэрна з’яўляецца вызваленне палітвязняў і абарона правоў чалавека, кансалідацыя ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

Перад ад’ездам 20 студзеня Луіс Айяла сустрэўся з журналістамі і расказаў пра мэты візіту.

-Я хацеў бы дамагчыся разумення таго, што адбылося ў Беларусі пасля 19-га і што адбываецца зараз. Перш за ўсё, я хацеў бы пагаварыць з сацыял-дэмакратамі Беларусі, каб сфарміраваць сваё меркаванне. Мы, сацыял-дэмакраты свету, сочым за сітуацыяй у Беларусі. Я б хацеў данесці не толькі нашу заклапочанасць, але і хацеў бы паказаць, што мы нешта робім. Я б хацеў таксама прадэманстраваць нашае сяброўстваз беларускімі сацыял-дэмакратамі. Але ў нас ёсць шэраг кантактаў і з іншымі палітычнымі і грамадскімі сіламі Беларусі.

Я прыехаў з велізарнай занепакоенасцю.Мы сачылі за падзеямі пасля 19 снежня. Мы былі шакаваныя. Некаторыя выбары прыносяць праблемы - ведаем з свайго досведу. Але існуюць механізмы кантролю за выбарамі. У сучасным свеце немагчыма чакаць, што выбары будуць недэмакратычнымі,несвабоднымі. Калі ёсць выбары, калі ёсць праблемы - павінны быць законныя механізмы іх вырашэння. Мы бачылі, што законныя метады 19 снежня не ўжываліся. Мы бачылі справаздачу АБСЕ аб парушэннях падчас выбараў. Але шлях вырашэння праблем быў зачынены. Асабліва гэта тычыцца дэманстрацыі, якая прайшла пасля выбараў.

Не толькі тыя людзі, якія выйшлі на плошчу, каб выказаць свае надзеі адносна выбараў, але кандыдаты ў прэзідэнты, іх прыхільнікі, актывісты - з імі абышліся з экстрэмальным гвалтам. Многія былі арыштаваныя і да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам - удалечыні ад сем'яў, адвакатаў, сяброў. Я шмат дзе быў, і хачу сказаць, што ёсць цяжкасці ў розных частках свету. Але ўчора я меўгрунтоўную размову з сацыял-дэмакратамі - тут дзве сацыял-дэмакратычныя партыі, адна з іх афіцыйна не зарэгістраваная. Я размаўляў з прадстаўнікамі кампаніі «Гавары праўду», з прадстаўнікамі Алеся Міхалевіча, а потым сустракаўся з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый, якія распавялі пра рэпрэсіі: Цэнтр па правах чалавека, БХК, «Вясна», «Салідарнасць».

Я хацеў бы сказаць, што вынес,і па-сяброўску параіць, што рабіць далей. Ёсць шмат праблем, звязаных з выбарамі. Вельмі важна, каб кожны ў гэтай краіне працаваў над удасканаленнем празрыстасці выбараў. Адзіны спосаб змяніць сітуацыю - свабодныя дэмакратычныя выбары. Сёння больш нічога не спрацуе. У Лацінскай Амерыцы цяпер, калі ў вас няма дэмакратыі, вы не можаце ўдзельнічаць у палітычных працэсах. Калі няма свабодных выбараў - вы проста выключаны зрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Па-другое, масавая дэманстрацыя і яе наступствы. Усе людзі, з якімі я размаўляў, усё мне сказалі канкрэтныя рэчы. Тое, што я пачуў, - гэта непрымальна. Непрымальна, штоўжо месяц арыштаваныя ўсё яшчэ знаходзяцца пад арыштам, непрымальна, што арыштаваныя 700 чалавек, што яны былі затрыманыя брутальна, многія збітыя, сям'і не ведалі, дзе яны. Жонка кандыдата ў прэзідэнты сказала, што яна пяць дзён не ведала, дзе яе муж. (гаворка пра Вольгу Някляеву - аўт.) Я сустракаўся з адвакатамі - яны не могуць сустрэцца з падабароннымі. Такога нідзе не адбываецца. Міжнародная супольнасць - уся міжнародная супольнасць - чакае, што ўсе арыштаваныя будуць вызваленыя - сёння, неадкладна, без усякіх умоў, што Статкевіч, Някляеў, Саннікаў, Міхалевіч будуць вызваленыя. Сярод сацыял-дэмакратаў шмат затрыманых: Алесь Арастовіч, Сяргей Марцалеў, многія іншыя. Гэтых людзей мы ведаем, гэта вельмі доўгі спіс - каардынатары штабоў, напрыклад, Аляксандр Фядута, Аляксандр Класкоўскі. У мяне ёсць уся інфармацыяі я апублікую яе сёння на нашым вэб-сайце.

Мы мусім прымаць экстрэмальныя меры, бо людзі адчуваюць сябе нямоглымі, у ізаляцыі. Мы павінны дапамагчы людзям, таму што людзьмі авалодала адчай. Я заклікаю ўлады краіны і я прашу прэзідэнта Лукашэнкувызваліць палітычных зняволеных неадкладна. Усіх, хто быў затрыманы 19 снежня, - заявіў Луіс Айяла.

некляев

Previous post Next post
Up