ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ НЯКЛЯЕВА І САННІКАВА

Dec 18, 2010 17:14



Апоўдні пачалася сумесная прэсавая канферэнцыя Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Тэма сустрэчы з журналістамі - атмасфера ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, справаздача аб маніторынгу парушэнняў у часе датэрміновага галасавання, якое традыцыйна лічыцца галоўным інструментам фальсіфікацый вынікаў галасавання.

Актавая зала гімназіі №29, дзе адбываецца прэс-канферэнцыя, амаль поўная журналістаў. Дзясяткі тэле- і радыё каналаў, прадстаўнікі сусветна вядомых СМІ напярэдадні выбараў-2010 прыехалі асвятляць падзеі ў Беларусі.

Сумесную прэс-канферэнцыю распачаў кіраўнік выбарчага штабу Някляева Андрэй Дзмітрыеў.

- Спачатку выступяць кандыдаты, потым мы адкажам на пытанні журналістаў.

Першым выступіў Уладзімір Някляеў:

- Выбары ўступаюць у асноўную фазу.Заўтра - дзень галасавання. Усё, што было дагэтуль, усё, што улада спрабавала падаць як спробу дэмакратызацыі, сканчаецца. Рпалічыла. Што хопіць з нас ды назіральнікаў і дэманстрацыі, гульні ў дэмакратыю.

Лукашэнка і сёння з’яўляецца нелегітымным прэзідэнтам. І сёння не маяе права браць удзел у гэтых выбарах.

У апошні дзень перады тым, як грамадзяне робяць выбар, за каго ім аддаць голас, у гэты самы час усе кандыдаты апроч аднаго пазбаўлены сроджкаў масавай інфармацыі і вельмі абмежаваныя ў сродках агітацыі. Таму гэтыя выбары фальсіфікаваня ўжо цяпер.

5 дзён датэрміновага галасавання - гэта асобны вектар фальсіфікацый. Датэрміновае галасаванне - гэта наўпрост фальсіфікацыі і ў нас ёсць доказы гэтаму, якія мы прадставім усім назіральнікам з розных краін.

Заўтра, пасля 20 гадзін, калі сканчаецца час галасавання, мы сустракаемся на Плошчы - гэта наш адзіны сродак супрацьстаяння фальсіфікацыям. Мы будзем патрабаваць новых выбараў - выбараў без Лукашэнкі. Гэта мірны пратэст і ўлады абавязаны ацэньваць гэты пратэст як мірны. І павінны усведамляць, што народ мае права на гэты мірны пратэст.

Андрэй Саннікаў працягнуў крытыку:

- Мы патрабавалі вызваліць Лідзію Ярмошыну ад яе пасады, бо з яе маўклівай згоды прынамсі адбываюцца выбары за выбарамі - фальсіфікацыі. Рэакцыі на наша патрабаванне - не было.

Мы не чакаем. Што механізм фальсіфікацый спыніцца. Ён запушчаны - і ўсё робіцца дзеля таго, каб дыктатар застаўся пры ўладзе.
Фальсіфікацыя вынікаў выбараў - гэта злачынства і злачынства сур’ёзнае. Народ пазбаўляюць яго голаса. І адзіны шлях адстаяць нашы галасы - гэта наша Плошча.

Пытанне ад СТВ. Вырваўшы колькі словаў з кантэксту выступаў на плошчы Свабоды 16-га снежня,дзяржаўнае Сталічнае тэлебачанне задае пытанне. Маўляў, атрымліваецца, што Вы клікаеце народ туды, дзе будзе гвалт, дзе будзе небяспечна.

Някляеў:

- Тыповае правакацыйнае пытанне. Тыповае. Як у вас язык паварочваецца? Мы звярталіся да ўлады з просьбай і патрабаваннем уключыцца ў забеспячэнне бяспекі на Плошчы.

Саннікаў:

- Гвалт - гэта сродак барацьбы за ўлады Вашых працадаўцаў, спадарыня. Гвалт раз за разам выбірае менавіта Лукашэнка. І ўсе, хто жадае ведаць праўду, той ведае, што апазіцыя сёння выбірае выключна мірны шлях пратэсту.

Прагучала пытанне пра смешныя ці цікавыя выпадкі ў часе агітацыі.

Някляеў адзначае скарыстаныя кандыдатамі магчымасці:

- Лукашэнка спрабаваў прадаць дэмакратызацыю як фальшыўку. Сёння па ўсіх прадпрыемствах разасланыя запрашэнні ўступіць у партыю “Белая Русь”. Улада збіраецца падмяць пад сябе ўсё грамадства. І гэта вялікая рызыка - рызыка атрымаць упраўляемую дэмакратыю. Мы скарысталі гэты момант, пакуль ён пыл у вочы пускаў, каб зрабіць з перадвыбарнай пары пару святочную. Мы ладзілі розныя, разнастайныя акцыі, мы імкнуліся быць як мага крэатыўнымі, каб народ пабачыў, што сапраўды павінен выбіраць.

Галоўным назіраннем Андрэй Саннікаў назваў уласна атмасферу ў грамадстве:

- Гэта гучыць і адчуваецца на ўсіх сустрэчах: наспела патрэба пераменаў і ўсё адчуваюць, што менавіта сёння такі час, калі гэтыя перамены - магчымыя. У Беларусі і беларусаў ёсць шанец на перамогу. І ўсе гэта адчуваюць.

Гэта адчувае і ўлада, гэтую магчымасць перамагчы дыктатуру, адзначае Андрэй Дзьмітрыеў, прэзентуючы Заяву ад кандыдатаў Някляева і Саннікава да міжнародных структур, якія назіраюць за выбарамі.

некляев

Previous post Next post
Up