Новости о Tanin Jazz

May 08, 2009 15:01



У межах праекту "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел Tanin Jazz.


Тацяна Гарошка“Заўжды хацелася зрабіць нешта падобнае - засьпяваць па-беларуску. У Беларусі наогул замала сучаснага, відаць, што менталітэт вылучаецца кансэрватыўнасьцю. Але ж якраз у сучаснасьці найбольш шчырай ды эмацыйнай энэргетыкі” - кажа вакалістка каманды Тацяна Гарошка.


Гурт Tanin Jazz узьнік у беларускай музычнай прасторы з самага нечаканага боку. Яны прадстаўляюць рэдкі ў нашых краях кірунак, які можна акрэсьліць, як паветраны джаз-пап. Гурт грае ўжывую, не грэбуе, як стандартамі папулярнай музыкі, так і нечаканымі музычнымі знаходкамі. У іх музыцы электроннае гучаньне цалкам гармануе з жывым гукам гітары і флейты з саксафонам. Гурт паўстаў у 2007 годзе і адразу займеў посьпех - поўныя залі, прадусарская беганіна, паўсюдныя запрашэньні. Кожны раз канцэрты іх зацягваліся - таленавітую сьпявачку публіка проста не адпускала. Радыёстанцыі таксама былі задаволеныя - ім даўно бракавала такой музыкі, што магла быць часам клясычнай, сур'ёзнай, складана-джазавай, а часам - трохі прыджазаванай, даступнай і немудрагелістай. Першыя вынікі - ўдзел у саўндтрэку расейскага фільму “Розыгрыш” беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі; удзел у Be2gether; выпуск дэбютніка “Feel This Time”, які трапіў у топ-10 лепшых рэлізаў году на Experty.by.

Іх суправаджаў посьпех, але разам з тым здарылася няшчасьце. Заўчасна з жыцьця пайшоў гітарыст гурта Мацін Асімаў. Tanin Jazz зрабілі канцэртную паўзу, але вырашылі працягваць займацца творчасьцю. У “Перазагрузцы” яны якраз прадстаўляюць песьню на словы Маціна - My Baby з свайго альбому “Feel This Time”.

“У гэтым творы для мяне захаваўся яшчэ не скарыстаны патэнцыял, - кажа вакаліста гурта Тацяна Гарошка. -  Мяркую, што сам факт зьяўленьня трэку My Baby у той форме, у якой ён будзе прадстаўлены ў праекце “Перазагрузка” - ужо ёсьць гісторыя”.

Цяпер Тацяна працуе над новым гучаньнем свайго праекту разам зь Сьцяпанам Бітусам, колішнім удзельнікам Drum Ecstasy.

За пераасэнсаваньне песьні My Baby возьмецца літаратар Віталь Воранаў.

Наступны ўдзельнік праекту “Перазагрузка” будзе прадстаўлены 14 траўня.
Взяла ТУТ

tanin jazz, работа

Previous post Next post
Up