Сказ пра маю барбу

Nov 12, 2011 08:54


У Беларусі не зводзяцца Ведзьмакі-Лысагорскія. У «Нашу Ніву» даслалі новы ананімны сатырычны шэдэўр.

Верамей Падарожнік

Я пра сваё прадназначэнне
Стаць ізбавіцелем людзей,
Узнаў пры собственным раждзенні
І помню да паследніх дней.

На зло і завісць апанентам
В такі-та дзень, такі-та год
Мяне ізбралі прэзідэнтам,
Я за сабой павёў народ.

Як аглядзеўся - справа, злева -
В бюджэце мышы і клапы!
Да ўшывых блох аравы смела
Вязалі з барышэй снапы.

Калхозы, фабрыкі ляжалі,
А у прылаўкаў быў аншлаг!
У края пропасці стаялі…
Но я прыдумаў герб і флаг!

Вздахнулі ўзрослыя і дзеці
Мы разагналі прэжні мрак
Ну, а хто эта не замеціў -
Тот адмарозак і дурак.

Для павышэнія даходаў,
(Хацят жа людзі лучшэ жыць)
Я прэдлажыў свайму народу
Нам Канcтытуцыю змяніць


Каб багацелі днем і ноччу
(Найдзёце эта между строк)
Прашу дабавіць палнамочый
І увялічыць власці срок!

Штобы дасціч пабеды чыстай
Адкрыта, смела, не тайком,
Прыжаў нячэсных журналістаў
Назначыў новый ізбірком.

Вясьма давольны рэзультатам
Каторы, ясна, ажыдаў,
З Савета выгнаў дэпутатаў
Каторых я не ізбіраў.

Зажылі шчасліва й багата,
Встрычаем новасці з палей,
Как класік нам казаў кагда-та:
«Жыць стала лучшэ, весялей!»

Як ў эканомікі капрызнай
Праблемы паявілісь вноў
Рашэніе сазрэла быстра,
Я ў рукаводства ўвёў сыноў

Штоб укреплялісь дух і члены,
Жалудачна-кішэчны тракт
Па просьбе с мест паднялі цэны,
Всіх прывязалі на кантракт.

Вакруг васторг і лікаванні,
А рэйцінг вырас да нябес,
Ідуць народныя гулянні,
Усе адмецілі прагрэс.

Канешна, «пятая калона»
Падняла свой прывычны лай,
Ты ім па западным шаблонам
Рэформы срочна падавай!

Прэсёк, як нада, гарлапанаў
За іх пустыя славеса,
Намеціў многа новых планаў,
Включая дажэ чудзеса.

Даю даждзі, бензін, крэдзіты,
Жду ад зямлі багаты дар,
Но ўдруг наносят недабіткі
Па уражайнасці удар!

Для блага пасяўнога кліна,
Хоць і не наша тут віна,
Я ўзяў з сабой на поле сына -
Зусім малога пацана!

І ўміг ісчэзлі недароды,
Звялісь іздзержкі да канца
Как с точкі зрэнія народа,
Так і па мненію атца.

Апяць руцінаю дарога
Нам пралажыла каляю
Сказалі ўжэ - я вышэ Бога
Но і зямное я люблю.

З усіх прыёмнікаў мой голас,
Нясу красіва ўласці груз,
Іграў в хакей, асвоіў космас,
Саздаў таможанны саюз.

Індзейцы, негры, папуасы
За мірны сон благадарат,
Кагда мы ў маршальскіх лампасах
Выходзім з сынам на парад.

Дзел слаўных пухне картацека,
Не дапусцілі мы вайны,
Пастроіў вам бібліацеку,
Саздаў історыю страны.

Пагоня, Грунвальд, Рым і Троя
Ужэ дасталі! Наканец,
Вы саўраменнаму герою
Надзеньце лаўравы вянец!

Па ліцам віжу: сабражают,
Аб чым історыкаў прашу
Пусць скромнасць жэншчын украшает -
Я ж украшэній не нашу!

Патом паслаў пісак у баню,
Зачэм іх буду іздаваць?
«Вайну і мір» і «Дзядзю Ваню»
Ведзь не сумелі ж напісаць!

Аперадзілі ў прошлым веке?
Тады пішыце а сваём
Прастом і гордам чалавеке,
Надзеюсь, понялі, а ком.

Такія трудныя праблемы
Всегда ў маём парадке дня
Но ўсё жэ самай сложнай цемай
Ёсць перавыбары мяня.

АБСЕ, ЕС, і НАТА
Не падбіраюць нежных фраз,
Мол, я сажаю дземакратаў,
Так была і ў паследній раз.

Гатоў расставіць все акцэнты,
На цвёрдых фактах даказаць:
Сто дзесяць я набраў працэнтаў!
Но папрасіў нямножка зняць.

Штобы заткнулісь це жэ Штаты
Ўняслі папраўкі ў пратакол,
Но гвалт паднялі «дзермакраты»
Да еўрапейскій, блін, казёл!

Хамят народнаму палпрэду
Ведзь не прагнуўся! Відна мсцят!
І элегантную пабеду
Дзезавуіраваць хацят.

Я жэстачайшэ ўсім атвеціл
Хто не хаціт спакойна жыць,
І зноў у стране смяюцца дзеці!
Мяня не смогут накланіць!

Апяць ішчэзлі долар-еўра?
На кой каму ані нужны!
Набраў крэдзітаў? Тожа верна,
Но за крэдзіты ж вы далжны!

Узляцелі цэны у прадмагах
А жызні уравень вазрос!
На туалетную бумагу
Ведзь резка сакрацілся спрос.

Не ісчэрпалі мы рэзервы
Хачу заверыць я людзей
Імею я стальныя нервы
Ў запасе множэства ідзей.

Зажаў права, душу газеты,
Ліш толька мучает вапрос -
Как сахраніць стабільнасць эту
Пака мой младшый не падрос?

Пріняць рашэнія асталась,
Кансенсус, думаю, найдзем,
Штоб власць в стране перадавалась
Ліш толька палавым пуцём!

* * * * * * * * * * * *

(ад Верамея)

Сказаць па праўдзе, ў вершы гэтым
Зусім маленькі мой удзел
Як шмат хто з Вас, чытаў газеты,
Ды тэлебачанне глядзеў.

Падзеі дзён вадой бягучых,
Я рыфмаваў, як толькі мог,
Калі сабраў усе «да кучы»
Дык атрымаўся маналог!

Ў «інфармацыйным какаіне»
Амаль не знойдзеш іншых слоў:
«Адзін герой жыве ў краіне!»
А колькі ж побач халуёў?

Памерыў верш адказнай меркай
Ці не пакрыўдзіў я кагось?
Не наракайце на люстэрка,
Яно паказвае, што ёсць!

Вялікі дзякуй за увагу!
Я ж, з пажаданнямі, далей.
Свабоды! Годнасці! З павагай,
Ваш, Падарожнік Верамей.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=63138
Previous post Next post
Up