ПАДПІСКА НА 25-ТОМАВІК УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Jan 05, 2012 18:27

Оригинал взят у valjaryna в ПАДПІСКА НА 25-ТОМАВІК УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” абвясціла прыватную падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012-2020 гадах.

Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

Кошт першага тома - 46.800 руб., апошняга (25-га) - 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”

Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.




УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЗБОР ТВОРАЎ. ПЛАН І АБ"ЁМ ВЫДАННЯ

1т. Уступны артыкул: 40 стар. Паэзія 1950-х гг. - 1960 г.: творы са зборнікаў "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960); творы, якія не ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі, але друкаваліся ў перыядычных выданнях; творы, якія не друкаваліся пры жыцці У.Караткевіча: 300 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 440 стар. (24 др. арк.). Уступны артыкул, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.
2т. Паэзія 1961 - 1984 гг.: творы са зборнікаў "Мая Іляда" (1969), "Быў.Ёсць.Буду" (1986); творы, якія не ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі, але друкаваліся у перыядычных выданнях; творы, якія не друкаваліся пры жыцці У.Караткевіча: 300 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 400 стар. (22 др.арк). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А. Л. Вераб'я.
Кампакт-дыск: вершы і песні У. Караткевіча ў яго выкананні. Падрыхтоўка Г.В.Шаблінскай.

2012 год
3 т. Апавяданні, казкі: 500 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 600 стар. (32 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі П.П.Жаўняровіча.
4 т. Аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" (1950, 1958), "Предистория" (першая палова 50-х гадоў), "У снягах драмае вясна" (1957), "Цыганскі кароль" (1958): 500 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 600 стар. (28 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.Ю.Гарноўскай.
5 т. Легенды і аповесці "Маці Ветру" (1956), "Сівая легенда" (1960), "Легенда аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (1961), "Ладдзя Роспачы" (1964), "Чазенія" (1966), "Лісце каштанаў" (1972), "Крыж Аняліна" (пачатак аповесці - першая палова 70-х гадоў): 450 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 550 стар. (26 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.Ю.Гарноўскай.

2013 год
6т. Раман "Нельга забыць" (1960 - 1962): 330 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 430 стар. (23 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Г.В.Кажамякіна.
7т. Раман "Каласы пад сярпом тваім", кн.1 (1962 - 1964): 390 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 490 стар. (27 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В. К. Шынкарэнка.
8т. Раман "Каласы пад сярпом тваім", кн.2 (1962 - 1964): 416 стар.; аповесць "Зброя" (1964): 100 стар.; "Студзеньскім цёмным світаннем", раздзел з рамана; два раздзелы з другой кнігі рамана "Брань": 20 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 660 стар. (35 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.К.Шынкарэнка.

2014 год
9 т. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні (1965 - 1966): 490 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 590 стар. ( 28 др. арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі П.П.Жаўняровіча.
10 т. Раман "Чорны замак Альшанскі" (1979): 370 стар. Каментарыі: 70 стар. Усяго: 440 стар. (24 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Г.В.Кажамякіна.
11т. П'есы "Млын на Сініх Вірах" (1957), "Трошкі далей ад Месяца" (1960), "Кастусь Каліноўскі" (1963), "Званы Віцебска" ( 1973), "Калыска чатырох чараўніц" (1981), "Маці ўрагану" (1982): 440 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 540 стар. (29 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.К.Шынкарэнка.

2015 год
12т. Публіцыстыка, эсэістыка: Аўтабіяграфія "Дарога, якую прайшоў, "Зямля пад белымі крыламі" і інш.: 350 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 450 стар. (24 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі П.П.Жаўняровіча.
13т. Публіцыстыка, эсэістыка, крытыка, інтэрв'ю, выступленні, тэле- і радыёвыступленні: 400 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 500 стар. (25 др. арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі П.П.Жаўняровіча, А.В.Мальдзіса, Г.В. Шаблінскай.
Аўдыё-дыск: выступленні на Беларускім тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, здымкі ў фільме "Хрыстос прызямліўся ў Гародні і інш. Падрыхтоўка Г.В.Шаблінскай.
14т. Пераклады і аўтапераклады: паэзія (В.Катул, Дж.Байран, А.Міцкевіч, І.Франко і інш.), проза (О.Іяселіяні, Я.Гушча, Э.Гашпарова і інш.), драматургія ("Праметэй перад трыбуналам" П.Антэаса, "Цар Фёдар Іаанавіч" А.К.Талстога, "У ноч зацьмення Месяца" М.Карыма) і інш.: 500 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 600 стар. (31 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.

2016 год
15 т. Сцэнарыі дакументальных фільмаў, лібрэта "Сведкі вечнасці", (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) "Сівая легенда" (1978) і інш.: 500 стар. Каментарыі: 50 стар. Усяго: 550 стар. (28 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.У.Куставай.
16 т. Сцэнарый мастацкага фільма "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966 - 1967): 500 стар. Каментарыі: 50 стар. Усяго: 550 стар. (26 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.У.Куставай.
17 т. Сцэнарыі мастацкіх фільмаў "Дзікае паляванне караля Стаха", (1979): 200 стар., "Чорны замак Альшанскі"( 1984): 370 стар. Каментарыі: 50 стар. Усяго: 620 стар. (33 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі В.У.Куставай.

2017 год
18 т. Лісты: 400 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 500 стар. (27 др. арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.
19 т. Лісты: 400 стар. Каментарыі: 100 стар Усяго: 500стар. (27 др. арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.

2018 год
20т. Малюнкі: 300 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 400 стар. (21 др. арк.). Падрыхтоўка малюнкаў і каментарыі А.Л.Вераб'я, В.М.Пашкевіч, Г.А.Юркевіч.
21 т. Дзённікі, запісныя кніжкі і інш.: 300 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 400 стар. (22 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Я.Я.Янушкевіча
22 т. Дзённікі, запісныя кніжкі і інш: 350 стар. Каментарыі: 100 стар. Усяго: 450 стар. (24 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Я.Я.Янушкевіча.

2019
23 т. Дарчыя надпісы. Новыя знаходкі: 300 стар. Каментарыі: 50 стар. Усяго: 350 стар (20 др.арк.). Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.
24 т. Новыя знаходкі: 300 стар. Каментарыі: 50 стар. Усяго : 350 стар. (20 др.арк.).Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я.

2020 год
25 т. Дапаўненні да папярэдніх тамоў: 50 стар., Летапіс жыцця і творчасці: 150 стар. Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А.Л.Вераб'я. Бібліяграфія крытычных і літаратуразнаўчых прац, прысвечаных асобе і творчасці У.Караткевіча, алфавітны даведнік, імянны паказальнік : 200 стар. Падрыхтоўка тэкстаў - П. П. Жаўняровіча. Усяго: 400 стар. (22 др.арк.).
Дыск электроннай бібліятэкі твораў У. Караткевіча. Падрыхтоўка П.П. Жаўняровіча

Усяго: 12260 стар. (640 др. арк.)

PS. Распаўсюд інфармацыі вітаецца!)

Previous post Next post
Up