18.11.2010 | Еўрапейскае радыё для Беларусі
Пра гэта паведамляе газета "Народная Воля". У кіраўніка "Новака" Андрэя Вардамацкага каментар атрымаць не ўдалося - ён у камандзіроўцы.
Камерцыйны дырэктар "Новака" Святлана Паўлава пацвердзіла факт арышту рахункаў арганізацыі. Аднак з чым гэта звязана, яна не ведае.
Нагадаем, што ў лабараторыі "Новак" у траўні прайшоў ператрус. Тады па ўсёй краіне праходзілі ператрусы і арышты актывістаў кампаніі "Гавары праўду!". Праўда, пазней забраную тэхніку сацыёлагам вярнулі.
http://euroradio.by/by/1402/news/56722/