Звольнены за тое, што збіраў подпісы не за Лукашэнку

Nov 06, 2010 05:26


13.10.2010 | Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя

У Віцебску звольнілі з працы кіраўніка мясцовай суполкі Моладзі БНФ і сябра ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ад Партыі БНФ Аляксандра Кузняцова. Ён працаваў кіроўцам таксоўкі.

"Мне патэлефанавала дыспетчар і сказала, што мяне бачылі падчас таго, як я ў пікеце збіраў подпісы не за кіраўніка краіны”, - кажа Аляксандр Кузняцоў:

- Яны сказалі, што нашай фірме праблемы не патрэбныя, вы стаіце ў апазіцыйным пікеце і нам ужо тэлефанавалі на фірму людзі з праваахоўных органаў, цікавіліся вамі і таму вы, як супрацоўнік, нам не падыходзіце. У мяне цяпер склалася цяжкае становішча. Я для таго, каб аформіцца на працу, пазычаў грошы, бо каб аформіць машыну патрэбна было каля 1,5 тысячы долараў, і потым, калі яна была зламалася, яшчэ прыкладна столькі ж давялося ў яе ўкласці. Цяпер я застаўся без працы, у мяне двое дзяцей няпоўнагадовых. Старэйшае дзіця - інвалід. Таму такое цяжкае становішча ў мяне.

Аляксандр Кузняцоў заявіў, што будзе працягваць збор подпісаў за вылучэнне Рыгора Кастусёва ў кандыдаты ў прэзідэнты. Па яго словах, раней з працы ў той жа самай фірме звольнілі сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава.

http://new.racyja.com/news/zvolneny-za-toe-shto-zbirau-podpisy-ne-za-lukashenku





2010, Рабочие, Витебск

Previous post Next post
Up