У Шклоўскім раёне ўлады аказваюць ціск на заснавальнікаў БХД

Oct 23, 2010 11:55


06.10.2010 | Прэсавая служба БХД

У Шклоўскім раёне прадстаўнікі ўлады працягваюць аказваць ціск на заснавальнікаў Партыі БХД.

Як паведаміў каардынатар БХД па Шклоўскаму раёну Пётр Мігурскі, у раёне ўлады зноў прымяняюць сваю ранейшую тактыку: пад час асабістых гутарак яны ціснуць на людзей, пагражаючы ім стратай працы або лёсам іх дзяцей. Пры гэтым яны патрабуюць запоўніць невядомыя анкеты, хаця на самай справе па закону гэтага не патрабуецца. Заснавальнік павінен толькі пацвердзіць свой подпіс.

Аналагічны ціск працягваецца практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Па ўсім відаць, улады зноў хочуць сарваць рэгістрацыю Партыі.

http://bchd.info/index.php?newsid=3341





2010, Регионы

Previous post Next post
Up