Бабруйск: Ідэалагічная “апрацоўка” на прадпрыемствах

Oct 22, 2010 13:15


07.10.2010 | ПЦ «Вясна»: «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Сябры ініцыятыўных групаў усё часцей сутыкаюцца з выпадкамі, калі бабруйчане жадаюць паставіць подпіс за вылучэнне кандыдата ад апазіцыі, але баяцца.

- На днях збіралі подпісы ў раёне ФанДаку, і працоўныя бабруйскіх прадпрыемстваў нам скардзіліся, што на працы з імі праводзілі “інструктаж” ідэолагі, - распавядае Віктар Бузінаеў, сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука. - Гэтых людзей папярэджваюць, каб ні ў якім выпадку не ставілі подпісы “за апазіцыянераў”. Кажуць, што будуць адсочваць спісы і потым у падпісантаў з’явяцца вялікія праблемы на працы.

Бабруйчане распавядаюць сябрам ініцыятыўных групаў пра тое, як збіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах. Гучаць нават канкрэтныя лічбы, якіх павінны дасягнуць зборшчыкі подпісаў ад улады: Машынабудаўнічы завод імя Леніна - 700, “Бабруйскаграмаш” - 200, Завод гума-тэхнічных вырабаў - 1 500 і “Белшына” - 7 000. Гэтым пытаннем на прадпрыемствах таксама займаюцца ідэалагічныя работнікі.

http://spring96.org/be/news/36010/





Previous post Next post
Up