Атрымаў эсэмэску: "Зьміцер, калі ты не адгукаесься, дык адно з двух: 1) ты ў запоі 2) ты закахаўся".
Адказваю. Ні на водны з гэтых шляхоў самаспазнаньня, самапаглыбеньня й самазабойства радыкальнага саліпсызму я ня стаў. Хаця вельмі блізкі да пункту 2. Але й гэта, найхутчэй, звычайнае вар'яцтва...
Пасьля мілацёплай размовы з Вольгай Залескай у "Даўгаве" пад гарбату-каву-з-цукрам, цягнуся на прыпынак. Мінаю дзьвюх дзяўчын. Абыходжу зьлева. Слабо. Справа. Справы - дрэнь. Гляджу і бачу: адна зь іх вымае зь кішэні пальчаткі. Белыя. І мяне як апаліла. Аж да пятак. Раўнаюся і кажу: класныя пальчаткі, белыя... Дзяўчына прыпыняецца, паварочваецца да мяне, дастае цыгарэту, падыходзіць проста ўсутыч. Пстрыкаю запальнічкай. "Дзе ты жывеш?"- пытаецца. Далёка, адказваю. "Таксі?" Я матляю галавой. Так. У ейнай сяброўцы вялізныя вочы. Ужо ў таксоўцы яна кажа: "Голас". Што? - зьдзіўляюся. Твой. "Але асьцярожна, у мяне сем братоў", - кажа. Нічога, кажу, я не баюся, у мяне калашнікаў пад канапай ляжыць. А у мяне канапушкі, сьмяецца... І мы пачалі разглядаць адзін аднога...
У яе сем братоў, ёй усяго 25, яна цырульніца!!! яе клічуць Марыяй, у яе "канапушкі" на носе)))
Далей вельмі зацемнены кадар. Але хто глядзеў "Начнога парцье" - той зразумее. Праўда, вайсковай формы ў мяне не было. Празь дзень захацелася есьці, шмат есьці, вельмі шмат, жэрці...
Калі я зараз скажу, што сумую па ёй, я дзіка схлушу. Зьвяры не сумуюць. Яны шалеюць... А зь іншага боку - стала так па-чалавечы спакойна, што нават запіваць ня хочацца:). Карацей, я гатовы да рэвалюцыі!)) (о жэньшчыны!) Але калі мне раптам захочацца пісаць вершы - тады піпец, пабягу за віном))).
Божанька, ты зноў пачаў эксперыментаваць са мной? Што за кіно? Ці я калі такое вытрымліваў?
І што рабіць???
PS: Выбачайце, мне няма каму пра гэта распавесьці, а трэба ж...;)