Хорошие стихи.

May 03, 2024 13:28

Кніга

Псалтыр, пакрытую няжорсткай,
бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма слічная.
"Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я".
Як вее свежасцю яе краса жывая!
Як радасна далей спяшыць душа мая!

І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што "кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён".

Максім Багдановіч 1912
Previous post Next post
Up