15 чалавек затрыманыя па падазрэнні ў нападзе на ўдзельнікаў рок-фэсту ў горадзе Міас Чэлябінскай вобласці, паведамляюць российсике крыніцы са спасылкай на абласное ГУУС.
Згодна таго ж крыніцы, 11 чалавек шпіталізаваныя з траўмамі, загінулых няма.
Пры гэтым шэраг агенцтваў паведамілі аб 14-гадовай дзяўчынцы, якая загінула ў цісканіне.
Раней паведамлялася, што больш за сотню брытагаловых ўварваліся на рок-канцэрт з дубінкамі, жалезнымі прутамі і палкамі. Яны накінуліся на гледачоў.
Некаторыя з відавочцаў кажуць, што чулі стрэлы.