Барысаў. У пошуках міжваеннай архітэктуры #2

Apr 04, 2014 16:05

У сакавіку давялося яшчэ раз быць па працы ў Барысаве. Выдаўся вольны час і я вырашыў прайсціся па горадзе, пашукаць тое-сёе з міжваенкі.
У мінулы раз (глядзі пост Барысаў. У пошуках міжваеннай архітэктуры.) я агледзеў самыя вядомыя будынкі Барысава пабудаваныя ў 1920-я, 1930-я гады, пра якія шмат інфы ў інтэрнэце. Адзінае да чаго не ўдалося дабрацца - гэта да "шухаўскай" вадяцяжнай вежы 1927 году пабудовы.

1. На гэты раз я пачаў сваю прагулку з яе:



2. Зблізку вежа "унушаіць":)
Фотаздымак дрэнна перадае яе масіўнасць, але, паверце, яна больш, чым здаецца на першы позірк. Не такая агромністая, канешне, як "шухаўская" тэлевышка ў Маскве, але тым не менш:


3. Асабліва даецца ў знакі кантраст вежы і наваколля - пыльнага, спрэс з прыватнай забудовай "прыгараду", з нейкім азіяцкім рынкам у сярэдзіне:


4. Пры набліжэнні дэталі вежы не здаюцца такімі ўжо і старымі. Адразу і не скажаш, што гэтым металаканструкцыям хутка 90 год:


5. Ад вежы я праз цэнтр горада накіраваўся ў раён "Барысаўдрэва". І па дарозе зазірнуў у дворыкі барысаўскіх міжваенак па прашпекце Рэвалюцыі. Фасады гэтых дамоў я фоткаў у мінулы раз, а цяпер рашыў засняць від з двара - і гэта, я вам скажу, як і многае ў нашай краіне, дзве вялікія розніцы.
Фасад дома №14 (фота з мінулага паста пра Барысаў):


6. Той жа дом з двара:


7. Від з вуліцы Ленінскай. Афарбоўка вулічнага фасада і дваровага выканана рознымі колерамі, і гэтая рыса характэрная для усёй савецкай архітэктуры - зайдзіце у Мінску у двары дамоў-вежаў ля вакзала і пабачыце там зусім іншыя, адрозныя ад вулічных, фасады:


8. У двары дома №12 я вырашыў замуціць панарамку:


у поўным памеры

9. Гэты дом з вуліцы (фота з мінулага паста пра Барысаў):


10. Маю ўвагу прыцягнуў дваровы фасад левага крыла будынку:


11. Мала таго, што ён мае колер адрозны ад вулічнага фасаду, дык на сцяне я заўважыў вентыляцыйныя адтуліны з дэкаратыўнымі рашоткамі:


12. Не магу прыгадаць, ці сустракаў я недзе яшчэ штосці падобнае:


13. Пра наступны аб'ект не магу сказаць дакладна, даваенны ён, ці не. Пра гэта, мабыць, лепш ведаюць барысаўскія краязнаўцы. Знаходзіцца будынак па вуліцы Ганчарнай і з'яўляўся, напэўна, раней нейкай фабрыкай. Вулічны фасад:


14. Бакавы фасад мае больш просты, прамысловы выгляд:


15. Як і задні:


16. Па дарозе зафотаў руіны "барысаўскага замку" на перакрыжаванні вул.Ганчарнай і вул.8 сакавіка:)


17. На вуліцы 8 сакавіка знаходзіцца яшчэ адзін будынак падобны на міжваенны:


18. Тут цяпер, калі верыць шыльдзе, змяшчаецца Барысаўская музычная школа мастацтваў:


19. Задні фасад мае драўляныя ўстаўкі па баках упісаныя ў агульны аб'ём:


20. З іншага боку:


21. Яшчэ адзін яўна міжваенны дом я заўважыў у іншым баку Барысава на вуліцы Чапаева:


22. Прынамсі, вельмі падобны на міжваенны, дзякуючы стужкавуму асцякленню:


23. На заканчэнне, у якасці бонуса выкладу фотку югаслаўскай камплектнай падстанцыі, заўважанай на задворках аднаго з барысаўскіх прадпрыемстваў:


24. Рарытэтная шыльда:

Барысаў, працоўнае, Усходняя Беларусь, падарожжы, фота, архітэктура

Previous post Next post
Up