Строчыцы VS Дудуткі

Mar 01, 2014 02:21



Не адно толькі budgawlкраш-тэсты праводзіць, захацелася і мне заняцца гэтай неўдзячнай справай:)

Але ў адрозненні ад яго, я не буду трымаць вас у напружанні і адразу скажу: Строчыцы win!

Тым, каму цікава чаму, прашу зайсці
Што мы маем на ўваходзе - два музея пад адкрытым небам, якія пазыцыянуць сябе як захавальнікаў нацыянальных традыцый і народнай культуры.

Першы ў Строчыцах (4 км ад МКАД), афіцыйна называецца (і мае адпаведны сайт): Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Другі ў Дудтках (40 км ад МКАД), афіцыйная назва і сайт: Музей старинных ремёсел и технологий "Дудутки".

Што можна сказаць на гэты конт?

Па-першае, руская мова назвы і сайту плюсікаў Дудуткам, як музею нацыянальных прамысловых традыцый, не дадае.

Па-другое, Строчыцы бліжэй (зноў мінусік Дудуткам).

Па-трэцяе, з назваў бачна, што музеі ўсёткі разнапланавыя - першы пра архітэктуру, другі пра рамёствы - і па-харашаму раўняць іх не варта, розныя ж катэгорыі. Але я буду раўняць! Бо ў абодвы месцы часта возяць замежнікаў, каб паказаць побыт беларускага народу. Пазнаёміць з нашай культурай і традыцыямі.

Вось на гэтым пункце я і хачу спыніцца падрабязна. Што можна даведацца ў музеях аб беларускай культуры, гісторыі і традыцыях?

Архітэктура:

Спярша Строчыцы. Тут на вялікай плошчы сабраны звезеныя з шматлікіх куткоў краіны прыклады народнай архітэктуры: жылыя дамы, хлявы, стайні, грамадскія і культавыя будынкі. Экспазіцыя складецца з трох рэканструяваных паселішчаў, якія адлюстроўваюць архітэктурныя традыцыі трох рэгіёнаў Беларусі: Цэнтральнай Беларусі, Падняпроўя, Паазер'я.

1. Строчыцы. Вось, прыкладам, вуліца тыповай вёскі ў цэнтральнай Беларусі:


2. Строчыцы. Замкнёны двор падняпроўскага тыпу:


3. Строчыцы. Уніяцкая драўляная царква ХVІІІ стагоддзя вывезеная з вёскі Логнавічы Клецкага раёна:


Спіс цікавых архітэктурных аб'ектаў музея ў Строчыцах можна працягваць, там сапраўды ёсць на што паглядзець, шмат чаго можна даведацца пра архітэктурныя традыцыі продкаў. Блукаць па тэрыторыі музея можна вельмі доўга, як ніяк 151 га.

Што мы бачым у "Дудутках"? Спрэс навабуд, стылізаваны пад народны стыль. Пару цагляных незразумелых будынін і млын, які ціпа гістарычны, але пры бліжэйшым рассматрэнні выяўляецца, што пабудаваны ён з большага з сучасных матэрыялаў. Карацей, у плане гістарычнай архітэктуры Дудуткі "ніачом".

4. Дудуткі. Асфальтаваная "вясковая вуліца" :


5. Дудуткі. Дамок з сучаных матэрыялаў:


6. Дудуткі. Праваслаўны храм, пабудаваны ў 2007-м годзе:


Экспанаты:

У Строчыцах вельмі шмат экспанатаў звязаных з народным побытам. Амаль кожная хата абстаўлена так, як было модна прынята ў канцы XIX - пачатку XX стагодзяў. У гаспадарчых пабудовах размешчаны ўсялякія прылады працы і іншыя цікавыя штукі.

7. Строчыцы. Усё для рыбалкі:


У Дудутках мы бачым кучу неаўтэнтычных шапікаў, дзе мясцовыя рамеснікі гандлююць сваімі вырабамі. Прычым асноўная частка гэтых "падзелій" - кітч паводле нацыянальных матываў. Сапраўдныя народныя творы дэкаратыўнага мастацтва сустракаюцца рэдка.

8. Дудуткі. Гандлёвыя рады:


Таксама ў экспазіцыі ёсць прыватная калекцыя савецкіх рэтрааўтамабіляў. Вы ж ведаеце, старыя карчы я люблю, яле якое дачыненне яны маюць да народных рамёстваў я не разумею.

9. Дудуткі. "Перамога" ГАЗ-М20:


Там сям на даволі невялікай тэрыторыі музея можна пабачыць сячкарні і іншыя веялкі, пару драўляных дзяўблёных фігур і "цвік праграмы" - савецкі аўтамат з газіроўкай.

10. Дудуткі.


Безумоўна, ёсць у Дудутках і тое, чаго ў Строчыцах не знойдзеш - гэта свая дзеючая сырадзельня, хлебапекарня, пасека, ферма з экзатычнымі страўсамі (на аматара канешне, я дык на гэтых птушак не люблю глядзець) ну і канешне бровар з сапраўднай сэртыфікаванай самагонкай. Што яшчэ трэба для шчасця:)

Харчаванне.

З аднаго боку у Дудутках аб'ектаў харчавання больш чым у Строчыцах, але з іншага боку іх якасць і асартымент зусім не ўнушаюць. Мы зайшлі ў кафэ ў цэнтры музея і пакаштавалі ежу узроўню ўніверсітэцкай сталоўкі па коштах узроўню мінскай рэстарацыі:)

У Строчыцах ёсць толькі адна карчма, таксама не танная, але там можна пачаставацца стравамі сапраўднай беларускай кухні. Адна верашчака чаго вартая:)

Кошты.

А цяпер самае галоўнае.

Кошт квітка для дарослага ў музей у Строчыцах, у якім можна рэальна правесці цэлы дзень і не паспець усё агледзець, складае - 30 000 б.р.

Квіток у Дудуткі, па якіх можна прагуляцца паўгадзіны і паглядзець усё, каштуе - 80 000 б.р. Плюс да гэтых Дудутак яшчэ ехаць даўжэй і даражэй.

Вынік.

Калі ў вас раптам узнікне патрэба паказаць чыво-нібудзь цікавае замежніку, ці якому іншаму госцю сталіцы, то вязіце яго ў Строчыцы - не пашкадуеце. У Дудутках жа рэальна няма чаго рабіць і няма на што глядзець.

Строчыцы, мой выбар, Дудуткі, падарожжы, фота, параўнанне

Previous post Next post
Up