Шушканструктар

Feb 08, 2014 11:57

Хлочыкі і дзяўчынкі, тут, карацей, у інцярнетах з'явілася "free-to-play" гулька Robocraft, якая дапамагае ажыцявіцца некаторым марам дзяцінства: каб сабраны з кубікаў канструктара апарат не толькі радаваў вока, але і удзельнічаў у жорсткіх сутычках з такімі ж, сабранымі іншымі гульцамі, цуда-апаратамі.

Пампаваць адсюль: http://robocraftgame.com/
Рэгістрацыя у самой гульні (не на сайце, як у танках). Набор інструматаў канструктара пакуль невялікі: ёсць чатыры формы кубікаў (рознага матэрыялу), тры тыпы рухавікоў: колавыя, прапеллеры і рэактыўныя рухавікі, ну і ўсялякія лазерныя пашч-пышч гарматы.
Тым не менш, гэты набор адчыняе шырокі прастор для эксперыментаў. Можна сабраць наземны ці паветраны лінкор з дзесяткам гарматаў, можна зрабіць маленькую баггі ці верталёт з адной гарматай, а можна пастарацца сабраць тэхніку падобную на рэальна існуючую. Вось напрыклад так я замуціў нешта падобнае на БТР-70/80 з вадамётам:




Нажаль, гусеніц у гульні пакуль няма, так што танкі збіраць не атрымаецца:(

мой выбар, зацемка, гульні

Previous post Next post
Up