UPD Зніклыя чыгункі

Oct 10, 2013 13:06

Дапоўніў учорашні пост пра Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна старымі фотаздымкамі з фотаальбома суполкі "Типичное Молодечно".
На здымках Цэнтральнай плошчы, зробленых недзе ў сярэдзіне/канцы 1950-х у час калі плошча толькі забудоўвалася, на пярэднім плане можна пабачыць невялікі насып, на ім чорную паласу са шпаламі і невялікі пераезд праз які праехаў грузавік. Усё гэта чыгуначная лінія пабудаваная праз Маладзечна падчас вайны і разабраная ў канцы 1950-х пачатку 1960-х:


Таксама ў канцы учорашняга паста дадаў трохі матэрыялу пра трэцюю зніклую чыгуначную лінію, што злучала Полацкі і Мінскі накірункі без заезда на станцыю Маладзечна.

Молодечно, Маладзечна, чыгунка, Mołodeczno, фота

Previous post Next post
Up