Я ўжо неяк прызнаваўся ў любові да дызайну аўтамабіляў 1970-х і ў прыватнасці да супрэматычнасці першага "гальфа". Гэты перыяд у аўтамабілебудаванні, як мне здаецца можна, параўнаць з перыядам развіцця канструктывізму/функцыяналізму ў архітэктуры 1920-х. Аўтамабільныя дызайнеры, удосталь нагуляўшыся з формамі (глядзі барочныя храмаваныя гіганты 1950-х), вырашылі звярнуць увагу на змест - адсеклі ўсё лішняе, пакінуўшы толькі, так бы мовіць, дыстылят аўтамабіля. Машыны 70-х адрозніваюць простыя часта прымітыўныя формы, у аснове якіх ляжаць тры фігуры: круг, простакутнік і трохкутнік, і гэтым яны мне нагадваюць карціны супрэматыстаў. І як сярод карцін, сярод аўтамабіляў ёсць шэдэўры. "Чорным кватратам" аўтамабілебудавання 1970-х я б назваў першы Волькваген Гольф, які стаў раданачальнікам цэлага класса аўтамабіляў названага ў яго гонар - гольф-класам.
Нядаўна я, нарэшце, зафатаграфаваў гэты шэдэўр на маладзечанскай вуліцы:
1. Volkswagen Golf І. Гады вытворчасці (у Еўропе): 1974-1983.
Цудоўны экзэмпляр позняй мадыфікацыі з павялічанымі заднімі фарамі і канчаткова пазбаўлены хрома.
Гэтай машынай я магу любавацца бясконца:)
2. Другі аўтамабіль-эпоха (прынамсі ў нашых шыротах) - Volkswagen Passat В2. Гады вытворчасці: 1980-1988.
Магчыма, што разнастайныя "пасаты" сумарна перавезлі больш бульбы чым усе тракатары "Беларус" разам узятыя:)
3. Ford Fiesta II. Гады вытворчасці: 1983-1989. Звычайная малалітражка еўрапейскага падраздзялення Ford.
Гаспадар канешне прыкаліст - на гэтай мадэлі ніколі не стаяў такі рухавік.
4. Японская хвілінка ў рубрыцы "карчы Маладзечна" - Honda Prelude II. Гады вытворчасці: 1982-1987.
Звярніце ўвагу на нумары з "Пагоняй" - такіх цяпер мала засталося.
5. Мой уласны іржавы корч - Opel Ascona C. Гады вытворчасці: 1981-1988.
Гэты экзэмпляр 1984-га году - на тры гады старэйшы за мяне: