МФЗ: старыя карчы Маладзечна #3

Aug 23, 2013 16:43

Зноў з вамі маладзечанскія карчы youngtimer'ы (я так разумею гэта тэрмін з нямецкай мовы датычны машын знятых з вытворчасці 15-25 гадоў таму). Панесліся.

1. І першым пунктам у нас ідзе Audi 100.


Стоп, скажуць пацаны з раёна, - тожа мне "ёнгтаймер", у нас у дварах такіх "сігар" навалам, і будуць ў корне не правы. Таму што я адкапаў на прывакзальнай паркоўцы не класічную "сігару" (Audi 100 С3 1982- 1991 гадоў), а познюю мадыфікацыю Audi 100 С2 (то бок больш ранняй другой серыі), што выраблялася з 1976 па 1983 год (рэстайлінг у 1980 годзе).
Вось яшчэ пару фотак гэтага добразахаваўшагася карча:




2. Наступным пунктам у нас самы папулярны ў народзе "мэрс" пачатку 1990-х з не самым папулярным кузавам - Mercedes-Benz W123 катафалк (upd by dennis22b перафарбаваная хуткая дапамога) - які стаяў на паркоўцы каля пашпартнага стала. Гады вытворчасці базавай мадэлі: 1976-1984.


Не ведаю як цяпер выкарыстоўвае гаспадар сваё аўто, але думаю, што ў кузаў мэрса даўно не ступала нага мерцвяка. Бо не прыстала мерцвякам раз'яжджаць на катафалках з заднімі фарамі ад прычэпа "Зубраня":)


3. Звернемся да класікі 1980-х: Renault 25 - французкі адказ Мерсэдэсам Е-класа. Гады вытворчасці: 1983-1992.


З цікавостак: Renault 25 быў самым аэрадынамічным аўто ў сваім класе, меў каэфіцэнт аэрадынамічнага супраціўлення ў 0,31 (для прыклада Porsche 997 2004 году мае 0,28).
Гэты Рэно я нападкаў на паркоўцы недалёка ад хлебазавода:


Відаць гаспадар нічога не ведае пра аэрадынамічныя выдатнасці свайго аўто, бо калі б ведаў, не стаў бы ляпіць на бампер стрэлкі накірунку абгона:)


4. Госць з далёкага ўсходу і з тых часоў, калі японскія аўтамабілі не ведалі рукі дызайнера (ці дакранаюцца дызайнеры да сучасных "японак" пытанне спрэчнае) - Mitsubishi Galant 5 пакалення. Гады вытворчасці: 1983-1989. Зафотана на вул.Маўчанскага:


"Зубіла" як яно ёсць:


5. На развітанне падкіну вам савецкай "класікі" - ИЖ-Москвич-412ИЭ. Гады вытворчасці: 1969-1982.


Цяжка было прайсці каля такога чысценькага экзэмпляра: уладальнік "рарытэта" не пашкадаваў 25 000 руб (палову кошту аўто) на аўтамыйку (што ля ІММІ) - за што яму рэспект:)


Насамрэч, такіх "маскарадаў" на вуліцах Маладзечна як сабак нярэзаных. Ня буду галаслоўным і прывяду кучу фотак зробленых толькі за адзін дзень.
Вуліца Маўчанскага:




У двары па Чкалава ў кадр патрапіла ажно тры "маскарады":


Два Москвича-2140:




І адзін 412-ы у спартовай расфарбоўцы:

Молодечно, карчы (аўтарубрыка), Маладзечна, фота, МФЗ

Previous post Next post
Up