Дарожны знак з пазнакамі адлегласці ў літоўскіх мілях

Aug 16, 2013 13:13

З рубрыкі "а вы і ня ведалі":)
У Беларусі ў Вілейскім раёне недалёка ад вёскі Навасады ёсць дарожны знак з пазнакамі адлегласці ў літоўскіх мілях (мера даўжыні ВКЛ, калі верыць "вікіпедыі" складала 7,7985 км, на знаку пазначана, што 7,4 км):


На гэтым месцы (паглядзець на мапе гугла) раней знаходзіўся маёнтак Дзевятні пісьменніка Ігната Ходзькі, аб чым сведчыць памятная дошка на камяні ля раздарожжа.


Знак і камень усталяваныя Анатолем Рогачам - знакамітым вілейскім краязнаўцам і былым дырэктарам Вілейскіх электрасетак.
Зацемка на партале kraj.by па-русску.

kraj.by, краязнаўства, зацемка, фота

Previous post Next post
Up